Перайсці да зместу

Дыяліз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дыяліз — метад раздзялення раствораных рэчываў, малекулярныя масы якіх значна розняцца. Заснаваны на рознасці скарасцей дыфузіі такіх рэчываў праз мембрану, якая аддзяляе канцэнтраваны і разбаўлены растворы: раствораныя рэчывы з рознай скорасцю дыфудзіруюць у бок разбаўленага раствору. Раздзяленне на кампаненты з дапамогай дыялізу ўпершыню правёў шатландскі хімік Томас Грэм у 1854 годзе. Для дыялізу звычайна выкарыстоўваюць плоскія мембраны на аснове цэлюлозы (цэлафан, купрафан) ці полыя валокны з полісульфону. Выкарыстоўваюць у вытворчасці штучных валокнаў (аддзяленне шчолачы ад геміцэлюлозы) і шэрагу біяхімічных прэпаратаў. у медыцыне для лячэння атручэння, нырачнай недастатковасці (гемадыяліз) і іншых хвароб.