Дэкаданс
Дэкада́нс, дэкадэ́нцтва (ад фр.: decadence — заняпад) — агульная арыентацыя шматлікіх напрамкаў у амерыканскім і еўрапейскім мастацтве канца XIX — пачатку XX стагоддзяў.
Тэрмін узнік у Францыі ў 1880-х гадах. Асноўныя матывы дэкадансу — адчуванне безнадзейнасці, страта сэнсу быцця, крызыс ідэалаў, тэмы смерці, адзіноцтва, «зыходу ў сябе». Характэрныя змрочныя настроі, культ вытанчанай, згасаючай прыгажосці, часта грэбаванне нормамі грамадства і маралі, эскапізм, індывідуалізм, ідэя свабоды творчасці дзеля творчасці. Дэкаданс праявіўся ва ўсіх відах мастацтва і ў розных стылях. У літаратуры ён найбольш выражаны ў творчасці Э. По, О. Уайльда, Ш. Бадлера, французскіх сімвалістаў (П. Верлен, А. Рэмбо і інш.), таксама дэкаданс прыметны ў жывапісе і графіцы стылю мадэрн (напр., О. Бёрдслей).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Декадентство Архівавана 3 верасня 2014. // Российский гуманитарный энциклопедический словарь: В 3 т. — М.: Гуманит. изд. центр ВЛАДОС: Филол. фак. С.-Петерб. гос. ун-та, 2002. (руск.)
- Декадентство // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)