Ерэванскі заапарк
Выгляд
Ерэванскі заапарк | |
---|---|
Заснаваны | 1950 |
Знаходзіцца | Ерэван, вул. Мяснікяна, 20 |
Каардынаты | 40°11′46″ пн. ш. 44°33′02″ у. д.HGЯO |
Плошча | 35 гектар |
Жывёл | 2749 |
Відаў | 204 |
Дырэктар | Рубен Хачатран |
Вэб-сайт | zoo.am |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ерэванскі заапарк (арм.: Երևանի կենդանաբանական այգի) — заапарк у горадзе Ерэване (сталіца Арменіі).
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Заапарк налічвае 2749 жывёл 204 відаў.
У 2011 годзе ерэванскаму заапарку споўнілася 70 гадоў.
Будаўнічыя працы пачаліся ў 1941 годзе і былі завершаны ў 1950 годзе (у час Вялікай Айчыннай вайны будаўніцтва было прыпынена).
Адзін з аўтараў планавання заапарка — архітэктар Рыгор Агабабян.
Дырэктар заапарка — Рубен Хачатран.
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]14 чэрвеня 1991 года на тэрыторыю заапарка зваліўся верталёт Мі-8, які перад гэтым сутыкнуўся ў паветры з правадамі ЛЭП. Пасля падання машына выбухнула і згарэла, загінулі тры члены экіпажа. На зямлі ніхто не пацярпеў, часткова разбурана металічная агароджа[1].
Зноскі
- ↑ Катастрофа Ми-8Т а/к Армянские авиалинии в Ереване . AirDisaster.ru. Праверана 26 студзеня 2015.