Перайсці да зместу

Жан-Батыст Ізабэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жан-Батыст Ізабэ
фр.: Jean-Baptiste Isabey
Фатаграфія
Дата нараджэння 11 красавіка 1767(1767-04-11)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 красавіка 1855(1855-04-18)[3][1][…] (88 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Justine Laurisse de Salienne[d][6]
Дзеці Эжэн Ізабэ
Род дзейнасці мастак, рысавальнік, літограф, карыкатурыст
Жанр партрэт
Уплыў Jean Girardet[d], Jean-Baptiste Claudot[d], Франсуа Дзюмон[d] і Жак-Луі Давід
Уплыў на Arnold Wallick[d], Jean-Claude Rumeau[d], Édouard Liénard[d] і Wilhelm Unger[d]
Узнагароды
камандор ордэна Ганаровага Легіёна афіцэр ордэна Леапольда I Імператарскі ордэн Хрыста
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жан-Батыст Ізабэ (фр. Jean-Baptiste Isabey; 11 красавіка 1767, Нансі — 18 красавіка 1855, Парыж) — французскі мастак-партрэтыст.

Жыццё і творчасць

[правіць | правіць зыходнік]

Жан-Батыст Ізабэ вывучаў жывапіс спачатку ў Франсуа Дзюмона, а затым у майстэрні Жака-Луі Давіда. Быў прыдворным мастаком Напалеона I, якога часта суправаджаў у паходах, каб намаляваць імператара ў розных сцэнах, у тым ліку і ваенных. Пасля звяржэння Напалеона Ізабэ працаваў пры двары Бурбонаў, якіх маляваў на сваіх палотнах — як і практычна ўсіх сучасных яму манархаў Еўропы.

Працы Ізабэ вельмі дакладныя ў перадачы рыс мадэлі. Яго мініяцюры лічацца аднымі з лепшых твораў у гэтым напрамку жывапісу. У 1805 годзе ён стварыў са сваіх малюнкаў серыю эстампаў. Займаўся таксама роспісам па фарфоры і мастацтвам літаграфіі. У час Венскага кангрэса мастаку пазіравалі многія ўплывовыя фігуры еўрапейскай палітыкі. У той час Ізабэ быў у вялікай модзе як партрэтыст, асабліва як мініяцюрыст.

Біяграфія Ізабэ была апублікаваная Эдманам Ценьі (Edmond Taigny) у 1859 годзе.

Сын Эжэн Ізабэ таксама быў вядомым мастаком.

Зноскі