Цвердакрылыя, або жукі[1] (Coleoptera) — атрад насякомых, прадстаўнікі якога характарызуюцца выглядазменай пярэдніх крылаў ў цвёрдыя, моцна склератызаваныя, альбо скурыстыя надкрылы, пазбаўленыя жылкавання, з захаваннем перепончатых задніх (ніжніх) крылаў, якія служаць для палёту і ў спакойным стане складзеныя пад надкрыламі (вельмі рэдка крылы і надкрылы рэдукаваныя); ротавы апарат — грызучы. Форма і памеры цела вельмі разнастайныя — ад 0,3-1,0 мм да 167 мм.
Жукі з’яўляюцца найбуйнейшай групай сярод насякомых і жывых істот у цэлым — у атрадзе налічваецца больш 359800 відаў (359891 від па стане на люты 2008 года), што складае 40 % ад усіх вядомых відаў насякомых.
Жукі, цвердакрылыя // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 308. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.