Перайсці да зместу

Жыгімонт Караль Радзівіл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жыгімонт Караль Радзівіл
Жыгімонт Караль Радзівіл
Жыгімонт Караль Радзівіл
Герб «Трубы»
Герб «Трубы»
13-ы ваявода новагародскі
ліпень 1642 — 5 лістапада 1642
Папярэднік Аляксандр Слушка
Пераемнік Тамаш Сапега
крайчы вялікі літоўскі
14 сакавіка 1633 — 22 лютага 1638
Папярэднік Крыштаф Сапега[d]
Пераемнік Гедэон Міхал Трызна
падчашы вялікі літоўскі
22 лютага 1638 — ліпень 1642
Папярэднік Крыштаф Сапега[d]
Пераемнік Гедэон Міхал Трызна

Нараджэнне 4 снежня 1591(1591-12-04)
Смерць 5 лістапада 1642(1642-11-05) (50 гадоў)
Род Радзівілы
Бацька Мікалай Радзівіл «Сіротка»
Маці Альжбета Яўхімія з Вішнявецкіх
Адукацыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жыгімо́нт Ка́раль Радзіві́л (4 снежня 1591, Нясвіж5 лістапада 1642, Асізі) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, мецэнат. Крайчы (1633—1638) і падчашы вялікі літоўскі (1638—1642), ваявода новагародскі (1642).

Валодаў Дзераўной, Хотавам, Крашынам, Калдычэвам і Бярозаўцам у Новагародскім ваяводстве, Шыдлоўцам у Польшчы. IV ардынат на Нясвіжы (з 1636).

Ж. К. Радзівіл, 1758

Прадстаўнік нясвіжскай лініі роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Мікалая «Сіроткі», ваяводы віленскага, і Альжбеты Яўхіміі з Вішнявецкіх. Меў братоў Альбрэхта Уладзіслава, Аляксандра Людвіка, Крыштафа Мікалая, Мікалая і Яна Юрыя.

Ж. К. Радзівіл, 1857

Навучаўся ў Нясвіжскім езуіцкім калегіуме, універсітэце Балонні. У 1612 годзе ўступіў у рыцарскі Мальтыйскі ордэн і ваяваў з туркамі ў Міжземнамор’і. У 1614 годзе ўзначаліў заснаваную для яго бацькам Сталовіцкую камандорыю ордэну ў складзе маёнткаў Сталовічаў і Пацейкаў у Новагародскім ваяводстве.

Удзельнічаў у бітве з туркамі пад Хоцінам 1621 года. У час Трыццацігадовай вайны 1618—1648 гадоў з 1622 года ў арміі Габсбургаў ваяваў супраць пратэстанцкіх нямецкіх князёў, з 1623 года камандуючы лісоўчыкаў у імперскім войску. У 1625 годзе ўзначаліў таксама Пазнаньскую камандорыю Мальтыйскага ордэна.

На вайну Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—1629 гадоў у 1628 годзе выставіў уласны полк. Удзельнічаў у баях пад Смаленскам у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—1634 гадоў.

У 1614 годзе атрымаў урад падкаморага сталовіцкага, у 1617 годзе — крайчага кароннага, у 1633 годзе — крайчага вялікага літоўскага, у 1638 годзе — падчашага вялікага літоўскага, у 1642 годзе — ваяводы новагародскага. Абіраўся паслом на соймы 1625, 1626, 1632, 1633, 1635, 1637 і 1639 гадоў.

Збудаваў у Сталовічах касцёл Яна Хрысціцеля з мураваным «ларэтанскім домікам» Дзевы Марыі, у іншых сваіх уладаннях — 4 уніяцкія царквы, касцёл у Дзераўной, шпіталі ў Сталовічах і Крошыне. У канцы жыцця падтрымліваў каралеўскі план арганізацыі ў Рэчы Паспалітай асобнага прыярату Мальтыйскага ордэна, які меўся ўзначаліць.

Памёр 5 лістапада 1642 года ў Асізі (Італія).

Зноскі