Закон Малюса
Закон Малю́са[1] — фізічны закон, які паказвае залежнасць інтэнсіўнасці лінейна-палярызаванага святла пасля яго праходжання праз палярызатар ад вугла паміж плоскасцямі палярызацыі падаючага святла і палярызатара.
дзе — інтэнсіўнасць падаючага на палярызатар святла, — інтэнсіўнасць святла, якое выходзіць з палярызатара, — каэфіцыент празрыстасці палярызатара.
Устаноўлены Э. Л. Малюсам ў 1810 годзе.
У рэлятывісцкай форме
дзе і — цыклічныя частоты лінейна палярызаваных хваль, падаючых на палярызатар і выходзячых з яго.
Святло з іншай (не лінейнай) палярызацыяй можа быць прадстаўлена ў выглядзе сумы двух лінейна-палярызаваных складнікаў, кожны з якіх падпарадкоўваецца закону Малюса. Па закону Малюса разлічваюцца інтэнсіўнасці праходзячага святла ва ўсіх палярызацыйных прыборах, напрыклад у палярызацыйных фатометрах і спектрафатометрах. Страты на адбіццё, якія залежаць ад і не ўлічваюцца законам Малюса, вызначаюцца дадаткова.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Малю́са закон // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 50. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).