Заліўное поле
Заліўное поле, або чэк (англ.: Paddy field, яп.: 水田) — участак ворнай зямлі для вырошчвання рысу або паўводных культур, які заліваецца вадой і агароджаны валамі, што ўтрымліваюць гэтую ваду.
На заліўных палях вырошчваецца каля 90 % сусветнай прадукцыі рысу. Яны маюць перавагу над сухадольнымі палямі дзякуючы высокай ураджайнасці.
Заліўныя палі ствараюць на горных тэрасах і раўнінах. Яны з'яўляюцца тыповымі для краін Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі, галоўнай сельскагаспадарчай культурай якіх з'яўляецца рыс — Японіі, Карэі, Кітая, В'етнама, Тайланда, М'янмы, Малайзіі, Лаоса, Філіпін, Непала, а таксама Індыі і Шры-Ланкі. У апошні час такія палі атрымалі распаўсюджванне ў Еўропе, у рэгіёнах, дзе вырошчваюць рыс, перш за ўсё ў Італіі і Паўднёвай Францыі.
Агульная плошча рысавых арашальных сістэм ва Украіне — каля 62 тысяч гектараў, у тым ліку ў Херсонскай вобласці — 17 тыс. га, у Адэскай вобласці — 13 тыс. га, у АР Крым — 32 тысячы гектараў[1].
Заліўныя рысавыя палі фармуюць экасістэму рыб, рэптылій, амфібій, насякомых, крабаў, птушак і дробных грызуноў. Некаторыя з іх ўжываюцца ў ежу сялянамі ў Азіі, як крыніца бялкоў (Lethocerus indicus[2], Pomacea canaliculata[3], Esanthelphusa[4]).
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Інститут рису УААН(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 2007. Праверана 3 мая 2017.
- ↑ Cooked Giant Water Bugs . Праверана 9 жніўня 2016.
- ↑ Setalaphruk, Chantita (2007-10-15). "Children's traditional ecological knowledge of wild food resources: a case study in a rural village in Northeast Thailand". Journal of Ethnobiology and Ethnomedicine [англійская]. Праверана 2016-07-26.
- ↑ Thai local food(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2017. Праверана 6 студзеня 2017.
Спасылка
[правіць | правіць зыходнік]- Інстытут рысу УААН Архівавана 11 кастрычніка 2007. (укр.) (руск.) (англ.)
- Рысаводства ў Японіі Архівавана 21 красавіка 2006. (англ.)
- Біялагічныя асаблівасці і тэхналогія вырошчвання рысу Архівавана 18 верасня 2009.
- ПОЧАТОК БУВ ТАКИМ… Одеські вісті, НОМЕР 57 (3372) — 29.03.2006 Архівавана 26 студзеня 2009.