Заслаўскі раён
Заслаўскі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | Беларуская ССР |
Адміністрацыйны цэнтр | Заслаўе |
Дата ўтварэння | 17 ліпеня 1924 |
Дата скасавання | 8 жніўня 1959 |
Насельніцтва (1926) | 31 000 |
Плошча | 1 100 км² |
Засла́ўскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Беларускай ССР, якая існавала у 1924—1959 гадах. Цэнтр — мястэчка (пазней — гарадскі пасёлак) Заслаўе.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заслаўскі раён быў утвораны з Заслаўскай воласці Мінскага павета 17 ліпеня 1924 года[1] ў складзе Менскай акругі БССР. 20 жніўня 1924 года падзелены на 12 сельсаветаў: Анусінскі, Бараўскі, Бардынскі, Гатовінскі, Заслаўскі, Навадворскі, Ратамскі, Сёмкаў-Гарадоцкі, Слабадскі, Старасельскі, Траскоўшчынскі (Траскоўскі), Шаршунскі. Па дадзеных 1926 года раён меў плошчу 638 км², насельніцтва — 31,0 тыс. чал. 24 верасня 1926 года Заслаўскі сельсавет скасаваны. 13 чэрвеня 1929 года Навадворскі сельсавет перайменаваны ў Рагаўскі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 18 студзеня 1931 года да раёна далучаны Шапялёўскі сельсавет скасаванага Астрашыцка-Гарадоцкага раёна, Бараўскі і Ратамскі сельсаветы ўключаны ў гарадскую рысу горада Мінска. 9 сакавіка 1932 года Бардынскі сельсавет скасаваны, замест яго ўтвораны Гуцянскі і Навадворшчынскі нацынальныя польскія сельсаветы, якія 14 мая 1936 года аб’яднаны ў адзін беларускі Навадворскі сельсавет. 31 ліпеня 1937 года да раёна далучаны Навасадскі, Нарэйкаўскі, Путчынскі нацыянальны польскі, Сталінскі сельсаветы скасаванага Дзяржынскага раёна. 23 жніўня 1937 года Путчынскі нацыянальны польскі сельсавет рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Мінскай вобласці. 27 верасня 1938 года Заслаўе атрымала статус гарадскога пасёлка. 4 лютага 1939 года Навасадскі, Нарэйкаўскі, Путчынскі, Сталінскі сельсаветы перададзены зноў утворанаму Дзяржынскаму раёну. Станам на 1 студзеня 1947 года раён меў плошчу 1,1 тыс. км². У яго склад уваходзілі гарадскі пасёлак Заслаўе і 10 сельсаветаў: Анусінскі (цэнтр — станцыя Радашковічы), Гатовінскі (цэнтр — в. Буцэвічы), Навадворскі (цэнтр — в. Затычына), Рагаўскі, Сёмкаў-Гарадоцкі, Слабадскі, Старасельскі, Траскоўшчынскі, Шапялёўскі, Шаршунскі. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Навадворскі, Траскоўшчынскі і Шапялёўскі сельсаветы, утвораны Гаранскі сельсавет. 8 жніўня 1959 года раён скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Мінскага раёна.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Белорусская ССР: Краткая энциклопедия в 5 т. (руск.) / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1979. — Т. 1. История. Общественный и государственный строй. Законодательство и право. Административно-территориальное деление. Населённые пункты. Международные связи. — 768 с. — 50 000 экз.
- Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года.. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. — 10 000 экз.