Кадома
Выгляд
Горад
Кадома
| ||||||||||||||||
Кадо́ма — горад у Афрыцы, у цэнтральнай частцы Зімбабвэ, прыкладна за 160 км ад сталіцы краіны — горада Харарэ[1].
Горад знаходзіцца на вышыні каля 1000 м над узроўнем мора[2], на чыгуначнай лініі Харарэ—Булавая. У 1907 годзе рабочы пасёлак. У 1917 годзе атрымаў статус горада[3]. Насельніцтва ў 1982 годзе складала 44,6 тыс. чалавек[2].
Горад з'яўляецца цэнтрам горназдабываючай (золата, медзь, нікель[1]) прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Дзейнічаюць прадпрыемствы тэкстыльнай, папяровай і харчовай прамысловасці, банкаўскія ўстановы.
Зноскі
- ↑ а б Kadoma // VeVesWorld/com(недаступная спасылка) (англ.)
- ↑ а б Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 607. — 672 с. с илл. (руск.)
- ↑ Kadoma // Encyclopædia Britannica (англ.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 607. — 672 с. с илл. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Kadoma // VeVesWorld/com(недаступная спасылка) (англ.)
- Kadoma // Encyclopædia Britannica (англ.)