Казахская мова
Казахская мова | |
---|---|
Саманазва | қазақ тілі, قازاق ٴتىلى, qazaq tili |
Краіны | Казахстан, Кітай, Расія, Узбекістан, Манголія, Кыргызстан, Туркменістан, Турцыя і інш. |
Афіцыйны статус |
Казахстан (дзяржаўная мова)
|
Арганізацыя, якая рэгулюе | Міністэрства культуры Казахстана |
Агульная колькасць носьбітаў |
роднай лічаць: 12.7 млн (2020)[2] 5 млн. у іншых краінах |
Рэйтынг | 87 месца[3] |
Статус | у бяспецы[d] |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
Алтайскія мовы (спрэчна) |
|
Пісьменнасць | кірыліца, арабскі алфавіт, лацінскі алфавіт (гл. Казахскі алфавіт) |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | каз 255 |
ISO 639-1 | kk |
ISO 639-2 | kaz |
ISO 639-3 | kaz |
WALS | kaz |
Ethnologue | kaz |
IETF | kk |
Glottolog | kaza1248 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Казахская мова (каз.: қазақ тілі, qazaq tili, قازاق ٴتىلى) — адна з цюркскіх моў. Належыць да кыпчакскай групы. Дзяржаўная мова Казахстана. Распаўсюджаная ў асноўным у Рэспубліцы Казахстан, дзе з’яўляецца дзяржаўнай. У аснове сучаснай літаратурнай казахскай мовы ляжыць паўночна-ўсходні дыялект. Асноўныя асаблівасці казахскай мовы:
- адпаведнасць гуку «ш» агульнацюрскаму «ч» (каш замест кач — «уцякаць»);
- адпаведнасць «c» агульнацюрскаму «ш» (кыс замест кыш — «зіма»);
- адпаведнасць пачатковага гуку «ж» пачатковым гукам «й» і «ж» у інш. цюрскіх мовах (жол замест ёл або жол — «дарога»);
- наяўнасць формы дзеепрыметніка сучасна-будучага часу на — атын, (-эцін), (йтын), (-йцін).
Мова сфармавалася ў 15-16 стст. на аснове мовы сярэднеазіяцкіх кыпчакаў. Літаратурная казахская мова існуе з другой паловы 19 ст. Канчатковая нармалізацыя мовы была праведзеная ў 20 ст. Пісьменнасць да 1930 г. існавала на арабскай, у 1930—1940 на лацінскай аснове, з 1940 — кірыліца з дадатковымі літарамі. Казахі Кітая, Ірана, Пакістана выкарыстоўваюць арабскі алфавіт, казахская дыяспара ў Турцыі неафіцыйна выкарыстоўвае лацінскі алфавіт. У Казахстане ідзе падрыхтоўка да пераводу казахскага алфавіту з кірыліцы на лацініцу.[4]
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Закон Рэспублікі Алтай «Аб мовах». Глава I, артыкул 4
- ↑ The Agency of Statistics of the Republic of Kazakhstan Population structure by ethnicity, religion and language, p.251
- ↑ (англ.) Ethnologue: Statistical Summaries
- ↑ Казахстан пачынае пераход з кірыліцы на лацінку Архівавана 16 красавіка 2017.