Перайсці да зместу

Каледжы аб’яднанага свету

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эмблема.

Каледжы аб’яднанага свету (КАС), Каледжы міжнароднай супольнасці (англ.: United World Colleges, UWC)[1] — група навучальных устаноў у розных краінах, якія сваёй галоўнай мэтай лічаць развіццё ўзаемаразумення паміж народамі праз адукацыю.

Прымае навучэнцаў з Беларусі 1994 года. Першая навучэнка з Беларусі Алена Новік увайшла ў 5 % лепшых выпускнікоў усіх навучальных устаноў, якія працуюць па сістэме міжнароднага бакалаўрыята[en][2].

Асноўныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]
Лагатып МБ.
Месцазнаходжанне каледжаў.

У большасць каледжаў міжнароднай супольнасці прымаюцца навучэнцы, якія маюць 16—17 гадоў, па конкурсе, тэрмін навучання — 2 гады. Навучанне вядзецца па праграме МБ — Міжнароднага бакалаўрыята (англ.: International Baccalaureate, IB). Выпускнікі атрымліваюць дыплом, які прызнаецца болей чым у 130 краінах, і з ім могуць паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы.

Ініцыятарам заснавання першага каледжа быў нямецкі педагог і грамадскі дзеяч Курт Хан[ru]. Цяпер працуюць 18 такіх каледжаў (2023). Нацыянальныя камітэты, якія іх прадстаўляюць, дзейнічаюць болей чым у 150 краінах, адкуль вядзецца прыём навучэнцаў.

Каралева Нур.

Каледжы, іх выпускнікі, нацыянальныя камітэты і іншыя арганізацыі і асобы, якія маюць дачыненне да каледжаў, складаюць сусветны рух Каледжаў міжнароднай супольнасці (англ.: UWC International). Старшыня руху з 1995 году — іарданская каралева Нур[ru].

Галоўная задача адукацыі — забеспячэнне пяці якасцей чалавека: дапытлівасці; духу, які не прызнае паразы; настойлівасці ў дасягненні мэты; гатоўнасці да самаадрачэння; і, найперш, спагады.

— Курт Хан.

Атлантычны каледж. Від з заліва.
Паўднёваафрыканскі каледж. Інтэрнат.
Каледж Лі По Чун.
Паўночны каледж.
Каледж Месцазнаходжанне Год заснавання
Атлантычны каледж аб’яднанага свету[uk] 1962
Каледж аб’яднанага свету ў Паўднёва-Усходняй Азіі[uk] Сінгапур Сінгапур 1971
Каледж аб’яднанага свету імя Лестара Пірсана[uk] Вікторыя, правінцыя Брытанская Калумбія, Канада Канада 1974
Паўднёваафрыканскі каледж аб’яднанага свету Уотэрфард-Камхлаба[uk] Мбабанэ, Эсваціні Эсваціні 1963, статус КАС з 1981
Эмблема Заходнеамерыканскага каледжа Заходнеамерыканскі каледж аб’яднанага свету імя Арманда Хамера[uk] тэрыторыя Мантэсума, акруга Сан-Мігель, штат Нью-Мексіка, Злучаныя Штаты Амерыкі ЗША 1982
Адрыятычны каледж аб’яднанага свету[uk] фракцыя Дуіна, камуна Дуйна-Аўрызіна, рэгіён Фрыулі-Венецыя-Джулія, Італія Італія 1982
Сельскагаспадарчы каледж аб’яднанага свету імя Сімона Балівара[uk] Барынас, штат Барынас, Венесуэла Венесуэла 1986, статус з 1987
Каледж аб’яднанага свету Лі По Чун[uk] Ганконг Ганконг, Кітай Кітай 1992
Паўночны каледж аб’яднанага свету Чырвонага Крыжа[uk] Флеке, камуна Фьялер, фюльке Сагн-ог-Фьюране, Нарвегія Нарвегія 1995
Каледж аб’яднанага свету Махіндры[uk] Хубавалі, талука Мульшы, акруга Пуна, штат Махараштра, Індыя Індыя 1997
Каледж аб’яднанага свету ў Коста-Рыцэ[uk] Санта-Ана, правінцыя Сан-Хасэ, Коста-Рыка Коста-Рыка 2000, статус з 2006
Каледж аб’яднанага свету ў Мостары[uk] Мостар, кантон Герцагавіна-Нерэтва, Федэрацыя Босніі і Герцагавіны, Боснія і Герцагавіна Боснія і Герцагавіна 2006
Каледж аб’яднанага свету ў Маастрыхце Маастрыхт, правінцыя Лімбург, Нідэрланды Нідэрланды 2009
Каледж аб’яднанага свету ў Дыліжане Дыліжан, марз Тавуш, Арменія Арменія 2014
Каледж аб’яднанага свету імя Роберта Боша[uk] Фрайбург, зямля Бадэн-Вюртэмберг, Федэратыўная Рэспубліка Германіі (1949—1990) Германія 2014
Каледж аб’яднанага свету ў Чаншу гарадскі павет Чаншу, Сучжоў, правінцыя Цзянсу, Кітай Кітай 2015

Вядомыя выпускнікі

[правіць | правіць зыходнік]
Вілем-Аляксандр.
Елізавета.
Павел.

Каледжы аб’яднанага свету, у прыватнасці, скончылі (звесткі на 2023 год):

Зноскі

  1. Міжнародная назва: United World Colleges — «Каледжы аб’яднанага свету», у Беларусі выкарыстоўваецца таксама найменне «Каледжы міжнароднай супольнасці».
  2. UWC Беларусь.