Калоніі Францыі
Французская каланіяльная імперыя (фр.: L’Empire colonial français) — сукупнасць каланіяльных уладанняў Францыі ў перыяд паміж 1546—1962 гадамі. Як і Брытанская імперыя, Францыя мела каланіяльныя тэрыторыі ва ўсіх рэгіёнах свету, але яе каланіяльная палітыка значна адрознівалася ад брытанскай. Рэшткамі некалі шырокай каланіяльнай імперыі з'яўляюцца сучасныя заморскія дэпартаменты Францыі (Французская Гвіяна, Гвадэлупа, Марцініка і інш.) і асобая тэрыторыя sui generis (востраў Новая Каледонія) Сучаснай спадчынай французскай каланіяльнай эпохі з'яўляецца таксама саюз франкамоўных краін (Франкафонія).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У эпоху вялікіх адкрыццяў Францыя стала трэцяй па ліку еўрапейскай краінай (пасля Партугаліі і Іспаніі), якая ўключылася ў даследаванне і каланізацыю заморскіх тэрыторый. У адрозненне ад дзвюх іберыйскіх краін, французы праяўлялі цікавасць як да трапічных, так і да ўмераных шырот. Да прыкладу, у 1535 годзе француз Жак Карцье даследаваў вусце ракі Святога Лаўрэнція, паклаўшы пачатак калоніі Новая Францыя, якая некалі займала ўсю цэнтральную частку Паўночнаамерыканскага кантынента.
Асаблівасці
[правіць | правіць зыходнік]Першапачаткова Францыя мела найбольш спрыяльныя ўмовы для стварэння вядучай каланіяльнай імперыі. Французы пачалі сур'езна цікавіцца заморскімі даследаваннямі амаль на 70 гадоў раней за іх галоўнага еўрапейскага канкурэнта — Англіі. Больш таго, насельніцтва Францыі больш чым утрая перавышала брытанскае. Аднак унутрыпалітычная нестабільнасць, слабасць гандлёва-эканамічнай інфраструктуры, а таксама фактычны правал мадэлі перасяленчага каланіялізму адсунуў Францыю на другое месца да сярэдзіны XVIII стагоддзя.
Храналогія
[правіць | правіць зыходнік]Найбольш прыкметна на эвалюцыі французскай каланіяльнай імперыі адбілася суперніцтва Францыі і Вялікабрытаніі, якое дасягнула апагею ў сярэдзіне XVIII стагоддзя, завяршыўшыся перамогай апошняй. Храналагічна гісторыю французскага каланіялізму можна падзяліць на наступныя перыяды:
- Першая французская каланіяльная імперыя ўмоўна існавала ў 1546—1809 гадах, дасягнуўшы плошчы каля 8 013 624 км², пераважна ў Паўночнай Амерыцы.
- Парыжскі дагавор 1763 года пазбавіў Францыю вялікіх земляў у Паўночнай Амерыцы на тэрыторыі цяперашніх Канады і ЗША, а таксама ў Сенегале.
- Продаж Луізіяны ў 1803 годзе, Гаіцянская рэвалюцыя 1804 года і захоп партугальцамі Французскай Гвіяны ў 1809 годзе канчаткова разбурылі першую каланіяльную імперыю.
- Другая французская каланіяльная імперыя ўмоўна існавала ў 1814—1962 гадах, дасягнуўшы ў 1943 годзе плошчы каля 13 500 000 км² (9,0 % плошчы зямной паверхні планеты), пераважна ў Афрыцы і Азіі.
- У 1814 годзе Вялікабрытанія і Партугалія вярнулі Францыі нізоўі ракі Сенегал і шэраг астравоў Карыбскага мора, разам з Французскай Гвіянай.
- У 1830 годзе ўварванне французаў у Алжыр паклаў пачатак шырокай каланізацыі Афрыкі і Азіі.
- Дэкаланізацыя гэтых тэрыторый адбывалася ў 1945—1962 гадах.
Пры гэтым толькі нізоўі ракі Сенегал і шэраг астравоў Карыбскага мора, разам з Французскай Гвіянай, кантраляваліся Францыяй у перыяды як першай, так і і другой імперый.
Дынаміка колькасці насельніцтва (1919—1939)
[правіць | правіць зыходнік]1921 | 1926 | 1931 | 1936 | |
---|---|---|---|---|
Метраполія Францыі | 39.140.000 | 40.710.000 | 41.550.000 | 41.500.000 |
Калоніі, пратэктараты і падмандатныя тэрыторыі | 55.556.000 | 59.474.000 | 64.293.000 | 69.131.000 |
Усяго | 94.696.000 | 100.184.000 | 105.843.000 | 110.631.000 |
Працэнт ад сусветнага насельніцтва | 5,0 % | — | 5,1 % | - |
Крыніцы: INSEE,[1] SGF[2] |
Геаграфічны ахоп
[правіць | правіць зыходнік]У наступным спісе прадстаўлены ўсё тэрыторыі свету, якія калі-небудзь знаходзіліся ў каланіяльнай ці блізкай да яе залежнасці ад Францыі.
У Азіі
[правіць | правіць зыходнік]- Сірыя
- Ліван
- Французскія паселішчы ў Індыі (цяпер частка Індыі)
- Гуанчжоу (1898—1946 гады, цяпер частка КНР)
- Французскі Індакітай — цяпер В’етнам (Танкін, Анам, Кахінхіна), Лаос і Камбоджа
У Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы
[правіць | правіць зыходнік]- Новая Францыя
- Канада
- Квебек
- Трохрэчча
- Манрэаль
- тэрыторыя Вялікіх азёр (Верхнія землі)
- Акадыя (Нью-Брансуік, Новая Шатландыя і востраў Св. Іаана (Востраў Прынца Эдуарда)
- Гудзонаў заліў
- «Новая Зямля» (Ньюфаўндленд)
- Луізіяна
- Канада
- Сен-П’ер і Мікелон
- Гаіці (1677—1804)
- Марцініка
- Гвадэлупа (уключаючы Сен-Бартэлемі і поўнач вострава Святога Марціна)
- Французская Гвіяна
У Афрыцы
[правіць | правіць зыходнік]- Алжыр
- Туніс
- Марока
- Французская Заходняя Афрыка
- Маўрытанія
- Сенегал
- Французскі Судан (цяпер Малі)
- Французская Гвінея (цяпер Гвінея)
- Бераг Слановай Косці (цяпер Кот-д’Івуар)
- Нігер
- Верхняя Вольта (цяпер Буркіна-Фасо)
- Дагамея (цяпер Бенін)
- Тога
- Французская Экватарыяльная Афрыка
- Габон
- Сярэдняе Конга (цяпер Рэспубліка Конга)
- Убангі-Шары (цяпер Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка)
- Чад
- Камерун
- Французскі бераг Самалі (цяпер Джыбуці)
- Мадагаскар
- Каморскія астравы (уключаючы Маёту)
- Рэюньён, уключаючы:
- Астравы Эпарсэ
- Французскія Паўднёвыя і Антарктычныя Тэрыторыі (Кергелен і інш., уключаючы не прызнанае міжнароднай супольнасцю ўладанне антарктычнай Зямлёй Адэлі)
У Акіяніі
[правіць | правіць зыходнік]- Новая Каледонія
- Французская Палінезія (уключаючы востраў Кліпертон)
- Уоліс і Футуна
- Новыя Гебрыды (кандамініум з Вялікабрытаніяй, цяпер Вануату)
Уладанні і васальныя тэрыторыі Францыі часоў напалеонаўскіх войнаў
[правіць | правіць зыходнік]- Бельгія
- Батаўская рэспубліка (Галандыя)
- заходняя частка Германіі (Рэйнскі саюз)
- Швейцарыя
- Італія (П’емонт, Таскана, Папская вобласць, Неапалітанскае каралеўства і інш.)
- Іспанія (акрамя Галісіі і Гранады)
- Ілірыя (Далмацыя)
- Герцагства Варшаўскае
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ (фр.) INSEE. TABLEAU 1 - ÉVOLUTION GÉNÉRALE DE LA SITUATION DÉMOGRAPHIQUE . Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2012. Праверана 3 лістапада 2010.
- ↑ (фр.) Statistique générale de la France. Code Officiel Géographique - La IIIe République (1919-1940) . Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2012. Праверана 3 лістапада 2010.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Керов В. Л. Французская колонизация островов Индийского океана. XVII—XVIII вв. М.: Наука, 1990.
- Субботин В. А. Французская колониальная экспансия в конце XIX в.: экваториальная Африка и острова Индийского океана. М.: Издательство восточной литературы, 1962.
- Черкасов П. П. Судьба империи: очерк колониальной экспансии Франции в XVI—XX вв. М.: Наука, 1983.
- Черкасов П. П. Распад колониальной империи Франции: кризис французской колониальной политики в 1939—1985 гг. М.: Наука, 1985.