Перайсці да зместу

Кампрадор

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Кампрадор (ісп.: comprador — пакупнік) — спосаб вядзення бізнесу, пры якім прыбытак здабываецца ў выніку дзейнасці, якая падрывае сваю нацыянальную эканоміку і памяншае яе здольнасць да росту і развіцця[1].

Прыкладамі такой дзейнасці з’яўляюцца, напрыклад, абслугоўванне інтарэсаў замежнага капіталу ў сваёй краіне і аказанне дапамогі замежнаму капіталу ў яго канкурэнцыі з нацыянальным капіталам. Таксама такой дзейнасцю з’яўляецца гандаль прыроднымі рэсурсамі сваёй краіны на сусветных рынках з вывазам атрыманага прыбытку ў замежныя дзяржавы. Таксама такой дзейнасцю з’яўляецца толінг  (руск.) алюмінія, які ёсць прыхаванай формай экспарту электраэнергіі і атрымання прыбытку з заніжанай урадам (у параўнанні з сусветнай) цаны на яе, зніжанай з меркаванняў дапамогі развіццю нацыянальнай эканоміцы.

Сваёй дзейнасцю кампрадоры набліжаюць сітуацыю, калі ў краіне адсутнічае нацыянальны капітал, і ўсе інфраструктурныя і прамысловыя аб’екты належаць замежнаму капіталу.

Зноскі