Камуністычная партыя В’етнама
Камуністычная партыя В’етнама | |
---|---|
в’етн.: Đảng Cộng sản Việt Nam | |
Заснавальнік | Ха Шы Мін |
Дата заснавання | 3 лютага 1930 |
Штаб-кватэра | Ханой, В’етнам |
Краіна | |
Ідэалогія | марксізм-ленінізм, сацыялізм, камунізм, рыначны сацыялізм |
Маладзёжная арганізацыя | Камуністычны моладзевы саюз Ха Шы Міна[d] і Юнацкая піянерская арганізацыя Ха Шы Міна[d] |
Колькасць членаў | 5 200 000[1] |
Сайт | cpv.org.vn/ (в’етн.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Камуністычная партыя В’етнама (в’етн.: Đảng Cộng sản Việt Nam) — кіруючая камуністычная партыя ў В’етнаме.
Заснавана на ўстаноўчай канферэнцыі 3 лютага 1930 года ў Ганконгу як Камуністычная партыя Індакітая. У красавіку 1931 года КПІК была прынята ў Камінтэрн.
У маі 1941 года ва ўмовах японскай акупацыі КПІК на чарговым пленуме ЦК прыняла рашэнне аб стварэнні Лігі барацьбы за незалежнасць В’етнама. Барацьба супраць японскага і французскага каланіяльнага панавання ў канчатковым выніку прывяла да жнівеньскай рэвалюцыі 1945 года. У 1951 годзе, падчас Індакітайскай вайны, КПІК пераназываецца ў Партыю працоўных В’етнама. Сучасную назву партыя прыме толькі пасля заканчэння В’етнамскай вайны.
У 1986 годзе на 6-м з’ездзе КПВ быў прыняты новы курс партыі, названы «палітыкай абнаўлення», якая складалася ў адмове ад планавай эканомікі і плаўным пераходзе да рыначнай эканомікі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Новакова О. В., Цветоў П. Ю. 2 // Гісторыя В’етнама. — М., 1995.