Камянецкі раён
Камянецкі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | Брэсцкая вобласць |
Адміністрацыйны цэнтр | Камянец |
Дата ўтварэння | 15 студзеня 1940 |
Кіраўнік | Валянцін Міхайлавіч Зайчук[d] |
Афіцыйныя мовы |
Родная мова: беларуская 43,0 %, руская 52,07 % Размаўляюць дома: беларуская 17,6 %, руская 80,18 %[1] |
Насельніцтва (2009) |
39 143 чал.[1] (12-е месца) |
Шчыльнасць | 23,2 чал./км² (8-е месца) |
Нацыянальны склад |
беларусы — 83,19 %, украінцы — 7,36 %, рускія — 6,71 %, палякі — 1,72 %, іншыя — 1,02 %[1] |
Плошча |
1 687,11[2] (10-е месца) |
Вышыня над узроўнем мора • Найвышэйшы пункт |
198 м |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Камянецкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Каменец. Утвораны 15 студзеня 1940 года. Падзелены на 13 сельсаветаў.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Камянецкі раён знаходзіцца на паўночным захадзе Брэсцкай вобласці. Мяжуе з Пружанскім і Кобрынскім раёнамі на ўсходзе, з Жабінкаўскім раёнам на паўднёвым усходзе, з Брэсцкім раёнам на поўдні, а таксама з Польшчай на захадзе і поўначы.
У паўночнай частцы Камянецкага раёна знаходзіцца нацыянальны парк «Белавежская пушча». Па тэрыторыі раёна працякаюць рэкі: Лясная, Белая, Жабінка, Зубрыца, Крывуля, Перавалока, Пульва і іншыя.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Камянецкі раён утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 12 кастрычніка 1940 года раён быў падзелены на 14 сельсаветаў: Агародніцкі, Відамлянскі, Войскі, Дварцоўскі, Дзмітровіцкі, Мікалаеўскі, Навіцкавіцкі, Падбельскі, Пашукоўскі, Пелішчанскі, Прускаўскі, Ратайчыцкі, Рэчыцкі, Турнаўскі. 16 жніўня 1945 года да раёна далучаны Бялоўскі сельсавет Гайнаўскага раёна. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Войскі, Дварцоўскі, Мікалаеўскі, Навіцкавіцкі, Падбельскі, Прускаўскі, Турнаўскі сельсаветы, Бялоўскі сельсавет перайменаваны ў Ражкоўскі. 8 жніўня 1959 года да раёна далучаны Крыўлянскі, Мацеевіцкі, Сакскі, Сцяпанкаўскі сельсаветы і гарадскі пасёлак Жабінка скасаванага Жабінкаўскага раёна. 17 лістапада 1959 года скасаваны Ражкоўскі сельсавет. 13 кастрычніка 1961 года Мацеевіцкі сельсавет перайменаваны ў Якаўчыцкі. 17 красавіка 1962 года да раёна далучаны горад Высокае, Агародніцкі, Баршчэўскі, Бушміцкі, Воўчынскі, Вярховіцкі, Расненскі сельсаветы скасаванага Высокаўскага раёна 15 студзеня 1962 года Пашукоўскі сельсавет перайменаваны ў Навіцкавіцкі. 25 снежня 1962 года гарадскі пасёлак Жабінка, Крыўлянскі, Сакскі, Сцяпанкаўскі, Якаўчыцкі сельсаветы перададзены Кобрынскаму раёну. 14 красавіка 1964 года ўтвораны Войскі, Камянецкі, Камянюцкі сельсаветы, скасаваны Агародніцкі сельсавет. 26 ліпеня 1968 года Бушміцкі сельсавет перайменаваны ў Каленкавіцкі, 3 ліпеня 1972 года — Баршчэўскі ў Малазводскі. 18 кастрычніка 1982 года Малазводскі сельсавет скасаваны, частка яго тэрыторыі перададзена ў Брэсцкі раён. 24 чэрвеня 1983 года гарадскі пасёлак Камянец аднесены да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкавання. 19 мая 1986 года скасаваны Камянецкі сельсавет. 18 жніўня 1986 года ўтвораны Белавежскі сельсавет. 20 кастрычніка 1995 года горад Камянец і Камянецкі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 23 чэрвеня 2011 года скасаваны Каленкавіцкі сельсавет[3].
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]На тэрыторыі раёна размешчаны пераважна прадпрыемствы харчовай прамысловасці: ААТ «Белавежскія сыры», філіялы ААТ «Савушкін прадукт» і СП «Санта-Брэмар» ТАА. Прадукцыя гэтых прадпрыемстваў вядомая не толькі ў Беларусі, але і за яе мяжой[4].
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Па тэрыторыі раёна праходзіць чыгунка Брэст — Высока-Літоўск і рэспубліканскія аўтадарогі:
- Каменец — Жабінка — Федзькавічы Р7,
- Брэст — Каменец — Белавежская пушча P83,
- Слонім — Высокае Р85,
- Высокае — Каменец — Кобрын Р102.
- Пагранічны пераход Пясчатка — Каменец — Свіслач Р98.
Памятныя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Узвіжанская царква, Амелянец;
- Свята-Ануфрыеўская царква, Баршчэва;
- Свята-Троіцкая царква, Войская;
- Касцёл Найсвяцейшай Тройцы, Воўчын;
- Палацава-паркавы комплекс Патоцкіх, Высокае;
- Свята-Петра-Паўлаўская царква XVIII ст. ў в. Гарадзішча;
- Сядзібна-паркавы ансамбль, Грымяча;
- Свята-Мікалаеўская царква, Мурыны Малыя;
- Свята-Міхайлаўская царква, Такары
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Макар Абрамчук (1898—1937) — дзяржаўны і партыйны дзеяч БССР.
- Юрый Асмалоўскі (нар. 1942) — заслужаны трэнер СССР па веславанню на байдарках і каноэ.
- Уладзімір Бядуля
- Усевалад Ігнатоўскі (1881, в. Такары — 1931) — беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, гісторык. Першы прэзідэнт Беларускай акадэміі навук (1928—1931).
- Марыя Лукашук (1927, в. Ставы — 2015) — мовазнаўца, педагог[5].
- Рамуальд Траўгут (1826, в. Шастакова — 1864) — генерал, удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў, адзін з яго кіраўнікоў.
- Плацыд Янкоўскі
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Навіны Камянеччыны — раённая газета
Старшыня Камянецкага раённага выканаўчага камітэта
[правіць | правіць зыходнік]- Мікалай Аляксеевіч Кенда (2002—2005)
- Валянцін Міхайлавіч Зайчук (з 2015)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» Архівавана 4 сакавіка 2016. (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 23 июня 2011 г. № 114 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Каменецкого района(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2021. Праверана 22 снежня 2018.
- ↑ Сайт Камянецкага райвыканкама Архівавана 5 жніўня 2013.
- ↑ Вянок памяці. Марыя Лукашук https://www.svaboda.org/a/vianok-pamiaci-maryja-lukasuk/26972514.html
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.