Канадскі музей цывілізацыі
Канадскі музей цывілізацыі, або Канадскі музей культуры (англ.: Canadian Museum of Civilization, фр.: Musée canadien des civilisations) — найбуйнейшы гістарычны музей Канады. Знаходзіцца на вуліцы Лар'е ў г. Гаціно (Квебек) праз раку ад сталіцы Канады, Атавы, аднак традыцыйна таксама ўваходзіць у сістэму музеяў Атавы: у прыватнасці, ён уключаны ў лік 9 музеяў, якія можна наведаць па тыднёвым сямейнаму атаўскаму музейнаму квітку.
Музей быў утвораны ў 1968 г. у выніку падзелу Канадскага музея на Музей прыроды і Музей чалавека. З 1986 носіць назва Канадскі музей цывілізацыі. У цяперашнім будынку з 1989 г. (арх. Д. Кардынал).
Падраздзяленнямі музея з'яўляюцца Музей пошты і Дзіцячы музей. Пастаянная экспазіцыя ўключае залы, прысвечаныя культурам карэнных народаў, а таксама гісторыі Канады з часоў еўрапейскай каланізацыі і да цяперашняга часу. Збор музея налічвае больш мільёна прадметаў.