Перайсці да зместу

Канстанцін Аркадзевіч Райкін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канстанцін Аркадзевіч Райкін
руск.: Константин Райкин
Дата нараджэння 8 ліпеня 1950(1950-07-08)[1] (74 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Аркадзь Ісакавіч Райкін
Маці Ruth Raykina-Ioffe[d]
Жонка Yelena Butenko[d] і Алагёз Таіраўна Салахава
Дзеці Polina Raykina[d]
Адукацыя
Прафесія акцёр, тэатральны рэжысёр, выхавацель, тэатральны педагог
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі
Узнагароды
ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені
Заслужаны артыст РСФСР Народны артыст Расійскай Федэрацыі The Crystal Turandot Залатая маска
IMDb ID 0707431
satirikon.ru/theatre/kon…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Канстанцін Аркадзевіч Райкін (руск.: Константи́н Арка́дьевич Ра́йкин; нар. 8 ліпеня 1950, Ленінград, РСФСР) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно, тэатральны педагог і рэжысёр, танцор, прафесар; народны артыст Расійскай Федэрацыі (1992), лаўрэат дзвюх Дзяржаўных прэмій Расійскай Федэрацыі (1995, 2002). З 1988 года — мастацкі кіраўнік Расійскага дзяржаўнага тэатра «Сатырыкон» імя Аркадзя Райкіна.

Сын акцёра, народнага артыста СССР Аркадзя Райкіна (1911—1987).

У 1971 годзе быў запрошаны Галінай Барысаўнай Волчак у трупу Маскоўскага тэатра «Сучаснік», на сцэне якога граў дзесяць гадоў.

За гэты час Канстанцін Райкін сыграў у тэатры 38 роляў, з іх 15 галоўных у спектаклях: «Валянцін і Валянціна» М. Рошчына, «І пайду… і пайду…» паводле Ф. Дастаеўскага (рэжысёр В. Фокін), «Манумент» Э.Ветэмаа (рэжысёр В. Фокін), «Балалайкін і К» паводле Салтыкава-Шчадрына (рэжысёр Р. Таўстаногаў), «Дванаццатая ноч» У. Шэкспіра (рэжысёр П. Джэймс) і іншыя.

Шырокую вядомасць Канстанціну прынеслі ролі ў фільмах «Шмат шуму з нічога» (1973) і «Свой сярод чужых, чужы сярод сваіх» (1974). Прычым падчас здымак другога ўсе трукі акцёр выконваў сам, без дублёра.

У 1981 годзе перайшоў у Ленінградскі тэатр мініяцюр пад кіраўніцтвам Аркадзя Райкіна. У 1982 годзе тэатр пераехаў у Маскву, і Канстанцін Аркадзевіч стаў кіраўніком Дзяржаўнага тэатра мініяцюр, а з 1987 года — Маскоўскага тэатра «Сатырыкон».

У 1985 годзе Канстанціну Райкіну было прысвоена ганаровае званне «Заслужаны артыст РСФСР».

З 1988 года па цяперашні час Канстанцін Райкін з’яўляецца мастацкім кіраўніком Расійскага дзяржаўнага тэатра «Сатырыкон» імя Аркадзя Райкіна ў Маскве.

Канстанцін Райкін быў адным з удзельнікаў апошняга выпуску праграмы «Поле цудаў» з Уладам Лісцьевым у ролі вядучага. Эфір перадачы адбыўся 25 кастрычніка 1991 года. 8 снежня 1992 года Канстанціну Райкіну прысвоена ганаровае званне «Народны артыст Расійскай Федэрацыі».

У 2001 годзе Канстанцін Райкін пачаў выкладчыцкую дзейнасць, стаўшы кіраўніком курса на акцёрскім факультэце Школы-студыі (інстытута) МХАТ імя Ул. І. Неміровіча-Данчанкі пры МХТ імя А. П. Чэхава. За гэты час выхаваў у гэтым інстытуце тры пакаленні маладых артыстаў, выпусціўшы тры акцёрскія курсы — у 2005, 2009 і 2013 гадах.

У 2002 годзе ён сыграў знакамітага бельгійскага шпіка Эркюля Пуаро ў міні-серыяле «Няўдача Пуаро» рэжысёра Сяргея Урсуляка.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 кастрычніка 2015.