Перайсці да зместу

Канстанцін Канстанцінавіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вялікі князь Канстанцін Канстанцінавіч
руск.: Константин Константинович
president of the Russian Academy of Sciences[d]
1889 — 1915
Папярэднік Дзмітрый Андрэевіч Талстой
Пераемнік Аляксандр Пятровіч Карпінскі
Officer of the deck[d] (Gerzog Edinburgski[d])
верасень 1880 — студзень 1882
старшыня (Імператарскае Рускае археалагічнае таварыства[d])
з 1892

Нараджэнне 10 (22) жніўня 1856[1]
Смерць 15 чэрвеня 1915(1915-06-15)[2][3][…] (58 гадоў) ці 2 (15) чэрвеня 1915[1] (58 гадоў)
Месца пахавання
Род Гальштэйн-Готарп-Раманавы[d]
Бацька Канстанцін Мікалаевіч[d]
Маці Аляксандра Іосіфаўна[d]
Жонка Лізавета Маўрыкіеўна[4]
Дзеці Prince Oleg Konstantinovich of Russia[d], Канстанцін Канстанцінавіч, Ігар Канстанцінавіч Раманаў, Іаан Канстанцінавіч Раманаў, Вера Канстанцінаўна, Prince Gabriel Constantinovich of Russia[d][5], Princess Tatiana Constantinovna of Russia[d][5], Prince Georgy Konstantinovich of Russia[d][5] і Natalya Konstantinovna Romanova, Princess of Russia[d][5]
Член у
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Прыналежнасць Расійская імперыя
Род войскаў пяхота
Званне генерал ад інфантэрыі, мічман, прапаршчык, лейтэнант, Флігель-ад'ютант, штабс-капітан, капітан, палкоўнік, генерал-маёр, генерал-лейтэнант і Gardes de la Marine[d]
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Канстанцін Канстанцінавіч (22 (10) жніўня 1858, Стрэльна — 28 (15) чэрвеня 1915, Паўлаўск) — расійскі вялікі князь, другі сын у сям’і вялікага князя Канстанціна Мікалаевіча і вялікай княгіні Аляксандры Іосіфаўны, якая нарадзілася прынцэсай Саксен-Альтэнбургскай, унук імператара Мікалая I.

З маленства Канстанціна Канстанцінавіча рыхтавалі да марской службы. У 1877 годзе падчас Крымскай вайны ён удзельнічаў у ваенных дзеяннях супраць турэцкага флоту ў чыне мічмана, узнагароджаны Георгіеўскім крыжам 4 ступені.

22 жніўня 1891 года быў прызначаны камандзірам Прэабражэнскага палка. У 1900 годзе прызначаны начальнікам усіх ваенна-навучальных устаноў Расіі. Як генерал-інспектар пабываў ва ўсіх кадэцкіх карпусах і вучылішчах Расіі.

Пісаў і публікаваў вершы пад псеўданімам К. Р., быў кваліфікаваным перакладчыкам (у прыватнасці перакладаў «Гамлета» Шэкспіра, Шылера, Гётэ, іншых класікаў заходнееўрапейскай літаратуры), напісаў драму «Цар Іўдзейскі»). У 1889 быў прызначаны прэзідэнтам Імператарскай акадэміі навук.

У 1884 годзе ажаніўся з прынцэсай Саксен-Альдэнбургскай, якая пры прыняцці праваслаўя была названа Лізаветай Маўрыкіеўнай.

Пахаваны ў велікакняжацкім склепе Петрапаўлаўскай крэпасці ля яго бацькоў.

Зноскі