Кануан
Кануан | |
---|---|
англ. Canouan | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 7,6 км² |
Насельніцтва | 1 200 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 157,89 чал./км² |
Размяшчэнне | |
12°43′32,40″ пн. ш. 61°19′09,60″ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Карыбскае мора |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ка́нуан (англ.: Canouan) — востраў архіпелага Грэнадзіны (Малыя Антыльскія астравы). Уваходзіць у склад дзяржавы Сент-Вінсент і Грэнадзіны. Агульная плошча - 7,6 км². Насельніцтва (2012 г.) - 1 200 чал.
Востраў Кануан месціцца ў 45,3 км на поўдзень ад вострава Сент-Вінсент. Мае вулканічнае паходжанне. Клімат трапічны засушлівы.
У старажытнасці быў населены індзейцамі-іньеры і карыбамі. З аравакскай мовы сучасная назва вострава перакладаецца як "чарапаха". У 1719 г. на востраве з'явілася паселішча французскіх плантатараў і іх рабоў. У 1814 г. перададзены Вялікабрытаніі. У 1979 г. увайшоў у склад незалежнай дзяржавы Сент-Вінсент і Грэнадзіны.
Востраў Кануан з'яўляецца сусветна вядомым дарагім кліматычным курортам. Насельніцтва занята абслугоўваннем турыстаў. Працуе аэрапорт.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Canouan Estate Архівавана 11 мая 2018.
- WELCOME TO CANOUAN Архівавана 30 мая 2018.