Канцяміраўка
Пасёлак гарадскога тыпу
Канцяміраўка
| ||||||||||||||||||||||||
Канцямі́раўка (руск.: Кантемировка) — пасёлак гарадскога тыпу (з 1973 года) ў Расіі, адміністрацыйны цэнтр Канцяміраўскага раёна Варонежскай вобласці. Насельніцтва складае 11 060 чалавек (2017). Размяшчаецца за 279 км на поўдзень ад Варонежа. Маецца чыгуначная станцыя на лініі Росаш — Мілерава. Найбліжэйшыя да пасёлка гарады — Росаш і Багучар.
Населены пункт быў заснаваны ў XVIII стагоддзі (у 1759 годзе[2]) першапачаткова як слабада, якая атрымала назву паводле прозвішча яе ўладальніка Канстанціна Кантэміра[2]. У ХІХ стагоддзі сяло Канцяміраўка было ў складзе Канстанцінаўскай воласці Багучарскага павета Варонежскай губерні[3]. У 1871 годзе праз паселішча была пабудавана чыгуначная лінія. Да 1917 года выкарыстоўваліся дзве назвы: Канстанцінаўка і Канцяміраўка[2].
За савецкім часам у Канцяміраўцы працавалі малаказавод, цагляны, каўбасны, лікёра-гарэлачны і кансервавы заводы.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Мікалаевіч Яфімаў (1923—2012) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, двойчы Герой Савецкага Саюза.
- Яўген Паўлавіч Плужнік (1898—1936) — украінскі паэт, драматург, перакладчык.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кантеми́ровка // Географические названия Росии: Топонимический словарь: более 4000 единиц / Е. М. Поспелов. — М.: АСТ; Астрель, 2008. — С. 217. — 523 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-5-17-054966-5 (Аст), ISBN 978-5-271-20728-0 (Астрель). (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Канцяміраўка
- Пасёлак у базе даных Расіі
- Л. В. Константиновка, слобода Воронежской губернии // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.