Перайсці да зместу

Карапуна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карапуна
Краіна
Горная сістэмаАнды 
Вышыня вяршыні6377 м 
Карапуна (Перу)
Карапуна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карапуна (ісп.: Nevado Coropuna) — вулкан у горнай сістэме Цэнтральных Андаў, Перу. Размешчаны за 150 км на паўночны захад ад горада Арэкіпа і за 110 км ад узбярэжжа Ціхага акіяна.

Паводле новых крыніц вышыня Карапуна складае ўсяго толькі 6377 м. Тым самым ён застаецца найвышэйшым вулканам Перу, але толькі яго пятай па вышыні вяршыняй.

Карапуна — гэта стратавулкан, які ўзнік прыкладна ад 1 да 3 млн гадоў назад у пліяцэне. Геолагі ідэнтыфікавалі галацэнавыя патокі лавы, якія цяклі на адлегласць да 8,5 км. Таксама ёсць адклады попелу і лапілі ў радыусе 7 км вакол гары. Карапуна прылічаецца да патухлых вулканаў. Часовая актыўнасць абмяжоўваецца нешматлікімі тэрмальнымі крыніцамі ў наваколлі вулкана, тэмпература вады якіх складае ад 20 °C да 51 °C. Па словах геолагаў, верагоднасць новага вывяржэння на працягу бліжэйшых год амаль роўная нулю.

Аснаванне вялізнага вулкана мае дыяметр прыкладна 20 км і знаходзіцца на вышыні 4200 м.