Перайсці да зместу

Карлас Сальсіда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Карлас Сальсіда
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Карлас Арнольда Сальсіда Флорэс
Мянушкі Саса, Мексіканскі Гігз
Нарадзіўся 2 красавіка 1980(1980-04-02)[1][2][…] (44 гады)
Грамадзянства  Мексіка
Рост 176 см
Вага 75 кг
Пазіцыя абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2001—2006 Мексіка Гвадалахара 105 (2)
2006—2010 Нідэрланды ПСВ Эйндхавен 121 (3)
2010—2012 Англія Фулхэм 23 (0)
2011—2012   Мексіка Тыгрэс УАНЛ 37 (1)
2012—2014 Мексіка Тыгрэс УАНЛ 62 (4)
2014—2018 Мексіка Гвадалахара 117 (2)
2019 Мексіка Веракрус 29 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2012 Сцяг Мексікі Мексіка (алімпійская) 9 (0)
2004—2014 Сцяг Мексікі Мексіка 123 (10)
Узнагароды і медалі
Алімпійскія гульні
Золата Лондан 2012 футбол
Залатыя кубкі КАНКАКАФ
Срэбра ЗША 2007
Золата ЗША 2011
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 12 чэрвеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 12 чэрвеня 2023
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карлас Арнольда Сальсіда Флорэс (ісп.: Carlos Arnoldo Salcido Flores; нар. 2 красавіка 1980, Акатлан, Мексіка) — мексіканскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Мексікі (2004—2014).

Карлас пачаў сваю прафесійную кар’еру ў мексіканскім клубе «Гвадалахара» ў 2001 годзе. Ён дэбютаваў у чэмпіянаце Мексікі 22 ліпеня 2001 года. Увогуле за 5,5 года выступаў за «Гвадалахару» Сальсіда згуляў 105 гульняў і забіў 2 галы. Пасля чэмпіянату свету 2006 іграком цікавіліся многія еўрапейскія клубы.

10 ліпеня 2006 года Сальсіда падпісаў 4-гадовы кантракт з ПСВ[3]. Дэбют Карласа за ПСВ адбыўся 13 жніўня 2006 года ў матчы супраць «Аякса». Свой першы гол за ПСВ ён забіў 18 лістапада 2006 года ў матчы супраць «Эксельсіёра». Першы сезон у ПСВ у Карласа прайшоў выдатна. У Эрэдывізіі Сальсіда згуляў у 33 з 34 матчаў каманды і стаў чэмпіёнам Нідэрландаў разам з камандай. У 2007 годзе пасля сыходу з ПСВ Міхаэля Рэйзігера Карлас узяў сабе нумар 3, такі ж як у нацыянальнай зборнай. Гэтак жа ён быў прызначаны віцэ-капітанам каманды[4]. 5 снежня 2007 года Сальсіда падоўжыў дагавор з клубам да заканчэння сезона 2011/12[5].

У жніўні 2010 года Карлас перайшоў у склад англійскага клуба «Фулхэм» за 1,6 млн еўра[6]. Дэбют Сальсіда за «дачнікаў» адбыўся 28 верасня 2010 года ў матчы чэмпіянату Англіі супраць «Блэкберн Роверс». У гэтым матчы Карлас зрабіў галявую перадачу на партнёра па камандзе Клінта Дэмпсі на 56-й хвіліне матча, які зраўняў лік у матчы 1:1.

«Тыгрэс УАНЛ»

[правіць | правіць зыходнік]

17 жніўня 2011 года было абвешчана, што Сальсіда пяройдзе ў склад мексіканскага клуба «Тыгрэс УАНЛ» на правах арэнды да канца сезона. У сувязі з рабаваннем дому Карласа ў Лондане, ён прасіў, каб яго сям'я таксама пераехала ў Мексіку[7]. У сваім першым сезоне ў Мексіцы, Сальсіда дапамог «УАНЛ Тыгрэс» перамагчы свой трэці чэмпіёнскі тытул, які стаў першым за апошнія больш чым трыццаць гадоў. 7 сакавіка 2012 года кіраўніцтва «Фулхэма» пацвердзіла, што Сальсіда далучыўся да мексіканскага клуба на сталай аснове.

«Гвадалахара»

[правіць | правіць зыходнік]

20 мая 2014 года Карлас падпісаў дагавор са сваім былым клубам «Гвадалахарай». Разам з камандай стаў чэмпіёнам Мексікі і двойчы ўладальнікам Кубка Мексікі, а ў 2018 годзе перамог у Лізе чэмпіёнаў КАНКАКАФ.

У студзені 2019 года далучыўся да клуба «Веракрус». У лістападзе 2019 года завяршыў прафесійную кар’еру.

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Карлас дэбютаваў у зборнай Мексікі ў 2004 годзе. У 2005 годзе ён згуляў на Кубку канфедэрацый усе 5 матчаў зборнай Мексікі ў стартавым складзе. У паўфінальным матчы супраць зборнай Аргенціны ў дадатковы час ён забіў свой першы гол за зборную Мексікі. Сальсіда быў уключаны Рыкарда Ла Вольпэ ў склад зборнай на чэмпіянат свету па футболе ў Германіі, дзе згуляў 4 матчы. Улетку 2010 года Карлас у складзе нацыянальнай каманды паехаў на чэмпіянат свету 2010 у Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку, дзе адгуляў усе матчы без заменаў. У складзе Алімпійскай зборнай Мексікі, Сальсіда стаў алімпійскім чэмпіёнам Летніх гульняў у Лондане.

ПСВ Эйндхавен

«УАНЛ Тыгрэс»

«Гвадалахара»

Мексіка