Каршун чырвоны (Milvus milvus) — сярэдняга памеру драпежная птушка з сямейства ястрабіных, жыве ў Еўропе, на Каўказе, у Іране, Малой Азіі і на паўночным захадзе Афрыкі. Рэдкі від, агульная колькасць у свеце ацэньваецца ў 17-28 тыс. пар, вялікая частка з якіх гняздуе ў Францыі, Германіі і Іспаніі. Ахоўваецца рознымі нацыянальнымі і міжнароднымі дамовамі: уключаны ў Спіс рэдкіх птушак Балтыйскага рэгіёну, Дадатак 2 Канвенцыі па міжнародным гандлі (СІТЕС), Дадатак 2 Бонскай Канвенцыі.