Карыца
Выгляд
Карыца, або цынамон — высушаная кара галін карычных дрэў роду карычнік.
Матава-жоўта-бурага колеру, з тонкім пахам. Таўшчыня слоя 0,5 мм. Змяшчае эфірны алей (1-2 %), крухмал, гумі, цукар, дубільныя рэчывы.
Лепшыя гатункі карыцы робяцца з кары цэйлонскага і кітайскага карычных дрэў. Ужываюць у кандытарскай прамысловасці, кулінарыі, медыцыне, фармакалогіі і парфумерыі (карычны алей).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 576 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Карыца