Касцяніцы
Касцяніцы | ||||||||||||||||
Агульны выгляд расліны з пладамі | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Rubus saxatilis L. | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
|
Касцяні́цы, Касцянка[3], Касцяніцы камяністыя[4] (Rúbus saxátilis) — шматгадовая расліна-меданос; від роду Рубус (Маліна) сямейства Ружавыя[5].
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Касцяніцы камяністыя, касцяніцы, коцезелле[6][7], касцянка[8][9], касцяніка[10].
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Касцяніцы — невялікая шматгадовая травяністая расліна вышынёю 15-30 см з прамастойнымі кветаноснымі сцёбламі, укрытымі шыпамі і валаскамі[5]. Ад карэнішча адыходзяць аднагадовыя неквітучыя паўзучыя парасткі (вусы) даўжынёй да 1,5 м, якія сцелюцца і ўкараняюцца да восені.
Лісце чаргаванае, доўгачаранковае, трайчастае, двойчынадрэзанае, шурпатае, з жорсткімі валасінкамі[5]. Прылісткі свабодныя, яйкападобна-ланцэтныя.
Кветкі белыя з 5 вузкімі пялёсткамі, невялікія, абодваполыя, сабраныя на верхавіне сцябла па 3-10 у шчыткападобныя або парасонападобныя суквецці. Цвіце ў маі — чэрвені[5].
Плод — параўнальна буйная шматкасцянка ярка-чырвонага або памяранцава-чырвонага колеру, складаецца звычайна з чатырох плодзікаў, унутры кожнага маецца буйная костачка. Звычайна на кусце пладоў не многа[5]. Ягады сакаўныя, кіслявыя, нагадваюць па смаку гранат. Плады спеюць у ліпені — жніўні.
Злева направа:
У навакольным асяроддзі, кветка, ягада, насенне |
Пашырэнне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Пашыраны ва ўмеранай зоне Еўразіі. Шырока распаўсюджаны па ўсёй Еўропе і Азіі ад Ісландыі і Іспаніі на ўсход да Кітая. Акрамя таго, былі знойдзены ў Грэнландыі[11][12][13][14].
На Беларусі трапляюцца ў лясах, зарасніках хмызняку, на лугавых схілах[5]. У Расіі сустракаюцца ў многіх раёнах еўрапейскай часткі (акрамя крайняга поўдня), у Сібіры і на Далёкім Усходзе. У Сярэдняй Расіі вядомая ва ўсіх абласцях, прымеркаваная да вільготных лясоў, пераважна хваёвых. Ва Украіне распаўсюджана звычайна ва ўсіх лясных, радзей лесастэпавых раёнах, у стэпавых раёнах — толькі па далінах буйных рэк.
Расце ў іглічных, змешаных, радзей лісцяных вільготных лясах, можа сустракацца на высечках і просеках. Ценетрывалая расліна. Цвіце ў маі, плады спеюць у ліпені.
Касцяніцы могуць утвараць шчыльныя зараснікі, распаўсюджваючыся пры дапамозе сваіх парасткаў[15]. Яны таксама могуць распаўсюджвацца насеннем, паколькі іх плады паядаюцца птушкамі, якія пераносяць насенне ў іншыя месцы са сваім памётам[15].
Хімічны склад
[правіць | правіць зыходнік]У пладах касцяніц утрымліваюцца вугляводы, арганічныя кіслоты, пекцінавыя і дубільныя рэчывы, да 44 мг% вітаміна C, больш за 1000 мг% флаваноідаў, такаферол, фітанцыды. У надземнай часткі — алкалоіды, флаваноіды, дубільныя рэчывы, рутын, аскарбінавая кіслата[5].
Значэнне і ўжыванне
[правіць | правіць зыходнік]Харчовыя, вітамінавыя і лекавыя расліны. Выкарыстоўваюць плады і надземную частку расліны[5].
Ужыванне ў ежу
[правіць | правіць зыходнік]Плады ўжываюць у ежу свежымі і сушанымі[5]. Ягады можна падаваць у цукры або з вяршкамі, з малаком і мёдам, у выглядзе соуса і сухой прыправы, касцяніцавай вадзіцы і кававага напою.
З касцяніц робяць воцат і віно, складаную гарбату, іх сушаць. Але лепш за ўсё есці ягаду свежай. З касцяніц можна прыгатаваць квасы і морсы, кісялі і кампоты, варэнне і жэле, сіропы і сокі, мусы і прыправы. Для працяглага захоўвання ягады засыпаюць цукрам ці заліваюць вадой і захоўваюць у халодным месцы (халадзільнік, склеп, ледавік).
Ужыванне ў якасці лекавага сродку
[правіць | правіць зыходнік]Плады збіраюць у стадыі поўнай спеласці, а лісце — у час цвіцення[5].
Ужыванне касцяніц вельмі пажадана і карысна пры малакроўі і прастудных захворваннях. У народнай медыцыне адвар лісця і сцеблаў ужываюць пры захворваннях страўнікава-кішачнага тракту, пухлінах, падагры, запаленні суставаў і як супрацьцынготны і супрацьгемаройны сродак[5]. У Сібіры настоі лісця выкарыстоўваюць як болесуцішальны сардэчны сродак, пры мігрэні, перхаці, для ўмацавання валасоў і ў якасці седатыўнага сродку[5].
У навуковай медыцыне не ўжываюцца[5].
Іншае
[правіць | правіць зыходнік]З пладоў можна атрымліваць фіялетавы і сіні фарбавальнікі[11].
Збор, перапрацоўка і захоўванне
[правіць | правіць зыходнік]Збіраюць плады ў сухое надвор’е рукамі, складаюць у невялікія кошыкі. У хатніх умовах мыюць, сартуюць і перапрацоўваюць на квас, варэнне, джэм. Сушаць ў печах пры тэмпературы 45-55 °C. Высушаныя плады пакуюць у папяровыя мяшкі або скрыні, высланыя паперай, і захоўваюць у сухіх прахалодных памяшканнях.
Касцяніцы ў культуры
[правіць | правіць зыходнік]Паштовая марка Беларусі
|
Выява расліны змешчана на паштовай марцы Беларусі 2004 года.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 113. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Костяника каменистая // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 68-69. — 200 с. — 130 000 экз.
- ↑ Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- ↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- ↑ а б Plants for a Future Plant Database: Rubus saxatilis (Stone Bramble)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 жніўня 2016. Праверана 18 кастрычніка 2012.
- ↑ Flora of North America, Rubus saxatilis Linnaeus, 1753. Stone bramble
- ↑ Flora of China, Rubus saxatilis Linnaeus, 1753. 石生悬钩子 shi sheng xuan gou zi
- ↑ Altervista Flora Italana, Rubus saxatilis L., у тым ліку фота і карты еўрапейскага арэалу
- ↑ а б Stone bramble: Rubus saxatilis . NatureGate. Праверана 29 снежня 2013.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Касцяніцы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 772. Rubus saxatilis L. — Костяника // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 408. — ISBN 9-87317-128-9.
- Костяника // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- В. И. Чопик , Л. Г. Дудченко , А. М. Краснова; «Дикорастущие полезные растения Украины » Справочник; Киев, Навукова думка , 1983. (руск.)
- Єлін Ю. Я., Зерова М. Я. , Лушпа В. І., Шабарова С. І. Дари лісів.. — Київ: Урожай, 1979. — 440 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Костяника: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- West Highland Flora, Flowering plants and ferns growing wild in the West Highlands of Scotland Архівавана 24 верасня 2015.
- National Museums Northern Ireland, 2010, flora of Northern Ireland
- photo of herbarium specimen at Missouri Botanical Garden