Катастрофа Bell-212 пад Варзаканам
Катастрофа Bell-212 пад Варзаканам | |
---|---|
Агульныя звесткі | |
Дата | 19 мая 2024 |
Час | 13:30 |
Месца | Усходні Азербайджан |
Загінулыя | 8 (усе)[1] |
Паветранае судна | |
Мадэль | Bell 212 |
Пункт вылету | Giz Galasi Dam[d] |
Пункт прызначэння | Тэбрыз |
Пасажыры | 3 |
Экіпаж | 5 |
19 мая 2024 года ў 13:30[2] пад Варзаканам (Іран) па шляху ў Тэбрыз разбіўся верталёт Bell 212[3]. Ён перавозіў прэзідэнта краіны Ібрагіма Раісі, міністра замежных спраў Хасейна Аміра-Абдалахяна, губернатара Усходняга Азербайджана Малека Рахмаці і Вярхоўнага лідара Усходняга Азербайджана Махамеда Алі Але-Хашэма.
Падзеі 19 мая 2024 года
[правіць | правіць зыходнік]Інцыдэнт адбыўся, калі Ібрагім Раісі падарожнічаў па іранскай правінцыі Усходні Азербайджан, недалёка ад горада Джульфа, размешчанага на мяжы з Азербайджанам. Падчас візіту прэзідэнт прысутнічаў на цэрэмоніі адкрыцця памежных Худаферынскай і Гыз-Галаскай ГЭС і сустрэўся з азербайджанскім лідарам Ільхамам Аліевым[4][5].
Як паведаміла паведаміла агенцтва Fars, колькасць пасажыраў у верталёце перавышала норму, таму ён не змог узляцець на патрэбную вышыню. Ва ўмовах жа туману ён урэзаўся ў гару[6].
Верталёт разбіўся ў горнай, лясістай мясцовасці. Іранскае тэлебачанне паведаміла, што выратавальныя аперацыі сутыкнуліся з цяжкасцямі з-за густога лесу, а таксама неспрыяльных умоў надвор’я, такіх як праліўны дождж, туман і моцны вецер[4]. Для дапамогі ў пошуках верталёта былі мабілізаваны дроны, пошукава-выратавальныя атрады і спецыяльна навучаныя сабакі[7]. Усяго задзейнічана сорак каманд ратавальнікаў[8].
На наступны дзень стала вядома, што верталёт быў знойдзены цалкам згарэлым, на месцы крушэння «не было ніякіх прыкмет жыцця[9]. Выжылых не было[10].
Палітычныя наступствы
[правіць | правіць зыходнік]Часова выконваючым абавязкі прэзідэнта стаў першы віцэ-прэзідэнт Махамад Махбер[11]. У Іране была абвешчаная пяцідзённая агульнанацыянальная жалоба[12].
У ліпені ў Іране прайшлі датэрміновыя прэзідэнцкія выбары, на якіх перамог Масуд Пезешкіян.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Gambrell, Jon (21 May 2024). "Iran's president and foreign minister die in helicopter crash at moment of high tensions in Mideast". AP.
- ↑ Motamedi, Maziar. Search under way after helicopter carrying Iran's president Raisi crashes . Al Jazeera (19 мая 2024). Архівавана з першакрыніцы 19 May 2024. Праверана 19 May 2024.
- ↑ Bell 212: The missing helicopter carrying Iran’s president
- ↑ а б Helicopter carrying Iran's president suffers a 'hard landing,' state TV says without further details (англ.). AP News (19 мая 2024). Архівавана з першакрыніцы 19 May 2024. Праверана 19 мая 2024.
- ↑ "Helicopter carrying Iran's president Raisi makes rough landing, says state TV". Reuters. 2024-05-19.
- ↑ farsnews.ir
- ↑ Iran Says Helicopter Carrying Its President Is Missing After 'Difficult Landing' . The Wall Street Journal (19 мая 2024). Архівавана з першакрыніцы 19 May 2024. Праверана 19 May 2024.
- ↑ Makoii, Akhtar; Abrahams, Jessica (2024-05-19). "Iranian president Ebrahim Raisi 'missing' after helicopter makes hard landing". The Telegraph [брытанская англійская]. ISSN 0307-1235. Архівавана з арыгінала 19 May 2024. Праверана 2024-05-19.
- ↑ 'No sign of life' at Raisi helicopter wreck site - state TV . Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2024. Праверана 20 мая 2024.
- ↑ 'No signs of helicopter’s occupants being alive': Red Crescent . Al Jazeera (20 мая 2024). Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2024. Праверана 20 May 2024.
- ↑ Исполнять обязанности президента Ирана после гибели Ибрагима Раиси до выборов будет вице-президент Мохаммад Мохбер (руск.). Meduza. Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2024. Праверана 20 мая 2024.
- ↑ In divided Iran, president’s death met by muted mourning and furtive celebration