Кацярына Аляксандраўна Галкіна
Кацярына Галкіна | |
---|---|
Асабістая інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Грамадзянства | |
Дата нараджэння | 25 лютага 1997 (27 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Ліцэнзія FIG | [1] |
Найлепшыя вынікі на чэмпіянатах свету | |
Найлепшыя вынікі на Алімпіядзе | |
Кацярына Аляксандраўна Галкіна (нар. 25 лютага 1997, Мінск) — беларуская гімнастка, заслужаны майстар спорту па мастацкай гімнастыцы, прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы. Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2016 года. Член нацыянальнай зборнай.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]На Алімпійскіх гульнях 2016 года Кацярына Галкіна змагла прабіцца ў фінал у мнагабор’і. Кваліфікацыйны раўнд беларуская гімнастка прайшла даволі ўпэўнена, атрымаўшы нізкія балы толькі ў практыкаванні з булавамі. Па выніках кваліфікацыі Галкіна заняла дзевятае месца. У фінале ў двух з чатырох практыкаванняў Кацярына паказала шосты вынік, а яшчэ ў двух — сёмы і восьмы. Па выніках спаборніцтваў беларуская гімнастка заняла 6-е месца, адстаўшы ад бронзавай медалісткі украінкі Ганны Рызатдзінавай на 2,651 бала.
Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры[1].
Палітычныя погляды
[правіць | правіць зыходнік]Падпісала адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[2][3].
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]У 2011 годзе Кацярына перанесла аперацыю на сэрцы, каб спартсменка змагла вытрымліваць цяжкія нагрузкі[4].
Зноскі
- ↑ Медальный вклад студентов и выпускников БГУФК в копилку сборной Беларуси на II Европейских играх — Учреждение образования Белорусский государственный университет физической культуры(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2021. Праверана 7 сакавіка 2021.
- ↑ Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
- ↑ Подписи . Праверана 8 снежня 2020.
- ↑ Гимнастка Екатерина Галкина. Перенесла операцию на сердце, чтобы остаться в спорте (руск.). telegraf.by. Праверана 10 лістапада 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на сайце Міжнароднай федэрацыі гімнастыкі (англ.)