Кванджу
Горад прамога падначалення
Кванджу
광주 광역시 光州廣域市
| ||||||||||||||||||||
Кванджу́ — шосты па велічыні горад у Паўднёвай Карэі. Горад прамога падначалення, які не ўваходзіць у склад якой-небудзь правінцыі, аднак тут размешчаны ўрад правінцыі Чала-Намдо.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны ў 57 г. да н.э. Быў адным з адміністрацыйных цэнтраў дзяржавы Пэкчэ. Тут узнік стыль карэйскай паэзіі каса.
У 1914 годзе горад быў злучаны з Сеулам чыгункай. Пасля гэтага стала бурна развівацца прамысловасць.
У 1929 годзе, у перыяд японскага каланіяльнага кіравання, канфлікт паміж японскімі і карэйскімі студэнтамі выліўся ў рэгіянальную дэманстрацыю, кульмінацыяй якой стала магутнае паўстанне карэйскага народа супраць японцаў.
У маі 1980 года ў Кванджу адбыліся адно з самых масавых антыўрадавых выступленняў у гісторыі краіны, накіраванае супраць ваеннага ўрада Чон Ду Хвана. Удзельнікі выступлення больш трох сутак кантралявалі горад, высоўваючы да ўлад краіны патрабавання правесці дэмакратызацыю грамадства і пакараць вінаватых у карупцыі высокапастаўленых чыноўнікаў; кіраўніцтва краіны звярнулася да сілы, агульная колькасць ахвяр склала не менш за 100, і па некаторых ацэнках дасягае 2000. Гэты інцыдэнт атрымаў назву «Паўстанне ў Кванджу».
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Добра развіта тэкстыльная прамысловасць, аўтамабілебудаванне, піваварства, вырошчванне рысу.
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]У Кванджу з 2004 года працуе метрапалітэн.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]- Тайнань, Кітайская Рэспубліка (1968)
- Сан-Антоніа, ЗША (1981)
- Гуанчжоу, Кітай (1996)
- Медан, Інданезія (1997)
- Сэндай, Японія (2002)
- Мінск, Беларусь (2007)
- Масеё, Бразілія (2009)
- Нявіннамыск, Расія (2010)
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]У 2012 годзе ў Кванджу прайшла XVII Міжнародная астранамічная алімпіяда. У 2015 годзе ў Кванджу пройдзе летняя Універсіяда.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Хан Ган, карэйская пісьменніца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літарутуры
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Кванджу на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт горада Архівавана 11 лютага 2006.
- ↑ (unspecified title) — Statistics Korea.
- ↑ https://kosis.kr/eng/statisticsList/statisticsListIndex.do?menuId=M_01_01&vwcd=MT_ETITLE&parmTabId=M_01_01&statId=1962001&themaId=#SelectStatsBoxDiv
- ↑ https://kosis.kr/statHtml/statHtml.do?orgId=101&tblId=DT_1B040A3&checkFlag=N