Кенэбек (акруга)
Акруга Кенэбек | |
---|---|
англ.: Kennebec County | |
Краіна | ЗША |
Статус | Акруга |
Уваходзіць у | Мэн |
Адміністрацыйны цэнтр | Агаста |
Дата ўтварэння | 20 лютага 1799 |
Насельніцтва (2020) | 123 642 |
Плошча | 2 460 км² |
Часавы пояс | EDT[d], UTC-5 і UTC-4 |
Індэкс FIPS | 23011 |
Афіцыйны сайт (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Акруга Кенэбек (англ.: Kennebec County) — акруга на поўдні штата Мэн, ЗША. Насельніцтва на 2020 год складала 123 642 чалавек.
Горад Агаста, ранні каланіяльны гандлёвы пост, з’яўляецца сталіцай штата (з 1831 года) і адміністрацыйным цэнтрам акругі Кенэбек, якая была створана ў 1799 годзе з частак акруг Камберленд і Лінкальн. Назва акругі паходзіць ад слова індзейцаў абэнакі, якое азначае «доўгае возера». Эканоміка Кенэбека абапіраецца на дзейнасць дзяржаўнага кіравання, вытворчасць тэкстылю і папяровых вырабаў, жывёлагадоўлю, турызм і ахову здароўя[1].
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Плошча акругі складае 2 460 км², з іх 2 250 км² (91.2 %) — суша, а 220 км² (8.8 %) — вада. Гэта вобласць пагорыстай нізіны з высокімі ўзвышшамі на паўночным захадзе. Галоўная рака — Кенэбек, якая перасякае акругу з поўначы на поўдзень і забяспечвае гідраэнергію для некалькіх гарадоў.[1].
Суседнія акругі
[правіць | правіць зыходнік]- Сомерсет — поўнач
- Уалдо — усход
- Сагадахок — поўдзень
- Лінкальн — поўдзень
- Андраскогін — паўднёвы захад
- Франклін — паўночны захад
Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Перапіс насельніцтва | |||
---|---|---|---|
Перапіс | Насельніцтва | %± | |
1800 | 24 571 | ||
1810 | 32 564 | 32.5% | |
1820 | 42 623 | 30.9% | |
1830 | 52 485 | 23.1% | |
1840 | 55 823 | 6.4% | |
1850 | 62 521 | 12% | |
1860 | 55 655 | -11% | |
1870 | 53 203 | -4.4% | |
1880 | 53 058 | -0.3% | |
1890 | 57 012 | 7.5% | |
1900 | 59 117 | 3.7% | |
1910 | 62 863 | 6.3% | |
1920 | 63 844 | 1.6% | |
1930 | 70 691 | 10.7% | |
1940 | 77 231 | 9.3% | |
1950 | 83 881 | 8.6% | |
1960 | 89 150 | 6.3% | |
1970 | 95 247 | 6.8% | |
1980 | 109 889 | 15.4% | |
1990 | 115 904 | 5.5% | |
2000 | 117 114 | 1% | |
2010 | 122 151 | 4.3% | |
2020 | 123 642 | 1.2% |
Паводле перапісу 2020 года ў акрузе Кенэбек жылі 123 642 чалавекі[2]. Сярэдні ўзрост насельніцтва — 44,1 год. Насельніцтва акругі па ўзроставым дыяпазоне размеркавалася наступным чынам: 19,3 % — жыхары маладзейшыя за 18 гадоў, 60,8 % — ад 18 да 65 гадоў і 19,9 % — ва ўзросце 65 гадоў і старэй. Расавы склад: белыя — 91,9 %, афраамерыканцы — 0,7 %, карэнныя амерыканцы — 0,4 % і азіяты — 0,9 %. 2,1 % насельніцтва — лацінаамерыканцы[2].
У 2020 годзе медыяны даход на сям’ю ацэньваўся ў 73 576 $, на хатнюю гаспадарку — у 60 528 $. 11,6 % насельніцтва пражываюць за рысай беднасці. 31,3 % маюць вышэйшую адукацыю[2].
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Будынак суда акругі Кенэбек
-
Агаста
-
Агаста
Зноскі
- ↑ а б Kennebec County, Maine, United States . Britannica. Праверана 16 лістапада 2022.
- ↑ а б в Kennebec County, Maine . Бюро перапісу насельніцтва ЗША. Праверана 16 лістапада 2022.