Перайсці да зместу

Клаус Фрыдрых Рот

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Клаус Фрыдрых Рот
ням.: Klaus Friedrich Roth
Дата нараджэння 29 кастрычніка 1925(1925-10-29)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 лістапада 2015(2015-11-10)[3][1][…] (90 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера тэорыя лікаў
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Тэадор Эстэрман[d]
Член у
Узнагароды

Філдсаўская прэмія (1958)

член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (1960)

медаль дэ Моргана[d] (1983)

Медаль Сільвестра (1991)

Клаус Фрыдрых Рот (ням.: Klaus Friedrich Roth; 29 кастрычніка 1925, Брэслау — 10 лістапада 2015, Інвернес) — брытанскі матэматык, які працаваў у галіне тэорыі лікаў, прафесар. Лаўрэат Філдсаўскай прэміі за 1958 год.

Нарадзіўся ў Брэслау (цяпер гэта горад Уроцлаў у Польшчы), у яўрэйскай сям’і, якая ўцякла ў 1933 годзе ў Вялікабрытанію. У 1945 годзе скончыў Пітэрхаўс-каледж Кембрыджскага ўніверсітэта. У 1946 годзе пачаў працаваць ва ўніверсітэцкім каледжы Лондана пад кіраўніцтвам Тэадора Эстэрмана. У 1961 годзе атрымаў пасаду прафесара тамсама. У 1966 годзе перабраўся ў Імперскі каледж Лондана, дзе займаў прафесарскую пасаду аж да сыходу на пенсію ў 1988 годзе. Пасля гэтага працягваў працаваць там жа ў якасці запрошанага прафесара да 1996 года.

Зноскі

  1. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. Klaus Friedrich Roth // Brockhaus Enzyklopädie
  3. а б http://chalkdustmagazine.com/biographies/klaus-roth/ Праверана 10 лістапада 2015.
  4. а б в г д е ё ж з і Who's who(untranslated), 1849. — ISSN 0083-937X
  5. а б в г д е ё ж з і MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  6. а б Матэматычная генеалогія — 1997.