Кніга Другі закон
Другі закон | |
---|---|
דְּבָרִים (Дварым — «Словы») | |
| |
Аўтар | прыпісваецца Майсею |
Жанр | Свяшчэннае Пісанне |
Мова арыгінала | старажытнаяўрэйская |
Серыя | Біблія / Стары запавет / Пяцікніжжа |
Выпуск | каля VI стагоддзя да н.э. |
Цыкл | Тора |
Папярэдняя | Лічбы |
Наступная | Кніга Ісус Навін |
Другі закон (іўр.: דְּבָרִים, Двары́м — «Словы»; лац.: Deuteronomium; стар.-грэч.: Δευτερονόμιον), або Другазаконне — кніга Бібліі, апошняя кніга з Пяцікніжжа Майсея, своеасаблівы выклад зместу ўсіх папярэдніх кніг Пяцікніжжа Майсея.
Пададзена ў форме прамовы Майсея перад ізраільцянамі напярэдадні іх пераходу праз Іардан і ўступлення ў зямлю запаветную. Кніга падае паўтарэнне закону, учыненае прарокам перад сваёй смерцю. Гэта апошні запавет перададзены Майсеем свайму народу, які сваім зместам ахоплівае ўвесь закон.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва «Другі закон» паходзіць ад грэчаскага перакладу (у Септуагінце) біблейскага выразу іўр.: מִשְׁנֵה הַתּוֹרָה[1] (мішнэ ха-тара; літар. «рукапіс Торы, перапісаны з іншага рукапісу», «спіс Закону») — стар.-грэч.: Δευτερονόμιον («другі закон» або «паўтораны закон»). Тым самым змест гэтай кнігі інтэрпрэтаваны ў якасці «другога закону», абвешчанага Майсеем у краіне Мааўскай, і супастаўлены з «першым законам», які быў атрыманы Майсеем ад Бога на гары Сінай. Назва кнігі адпавядае зместу, у Другім законе сапраўды паўтораныя значныя паводле аб’ёму фрагменты рэлігійнага заканадаўства кнігі Зыход.
Выданы Ф. Скарынам Другі закон захаваўся ў 14 асобніках. Як і папярэдняя кніга Пяцікніжжа, яна не вылучаецца багаццем мастацкага аздаблення. Тут змешчаны толькі дзве гравюры, адна з іх — на тытульным аркушы з надпісам: «Моисей навчает людей ізраилевых втораго закону» ды паўтораная перад тэкстам кнігі застаўка, перанесеная з кнігі Ісуса Навіна.[2]
Пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- Другі закон (Скарына)
- Пятая кніга Масеява — Другапраўе ў перакладзе Яна Станкевіча і Майсея Гітліна
- Другі закон у перакладзе Васіля Сёмухі
- Кніга Паўторанага Закону ў перакладзе Уладзіслава Чарняўскага
- Паўтор Закону ў перакладзе Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь
- Другазаконьне ў перакладзе Антонія Бокуна
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 168. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
- Шамякіна Т. Біблія // Міфалогія і беларуская літаратура: нарысы і эсэ: для ст. шк. узросту / Таццяна Шамякіна. — Мінск: Маст. літ., 2008. — С. 257—280. ISBN 978-985-02-0925-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кніга Другі закон