Койданаўская самастойная рэспубліка
Койданаўская самастойная рэспубліка (або Койданаўская незалежная рэспубліка) — утварэнне, якое існавала на Койданаўшчыне ў лістападзе 1920 года ў нейтральнай зоне паміж польскімі і савецкімі франтамі. Рэспубліка праіснавала 4 дні.
Гістарычная дзяржава | |||
Койданаўская самастойная рэспубліка | |||
---|---|---|---|
|
|||
ліпень 1920 — ліпень 1920
|
|||
Сталіца | |||
Мова(ы) | беларуская | ||
Афіцыйная мова | беларуская |
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Перадумовы
[правіць | правіць зыходнік]Яшчэ ў снежні 1918—жніўні 1919 года насельніцтва Койданава й бліжэйшых вёсак, якія трапілі пад мабілізацыю ў Чырвоную армію, не жадаючы ісці ў войска, зыходзілі ў лес. Калі наваколле Койданава у жніўні 1919 году занялі часткі Польскай арміі, то дэзерціры выйшлі з лясоў і вярнуліся ў родныя вёскі, у якіх прабылі да бальшавіцкага наступу ў ліпні 1920 году, тады зноў вярнуліся ў лясы, дзе ўжо стваралі партызанскія атрады, якія змагаліся з чырвонамі часткамі да жніўня 1920 года. Апорнымі пунктамі партызанаў былі вёскі Дзягільна, Касілавічы, Янава, штаб знаходзіўся ў вёсцы Дзягільна.
Заняўшы ў 1920 годзе горад Койданава палякі не арганізоўвалі афіцыйна валасной улады, бо прастаялі ў мястэчку тыдзень і адышлі на лінію вёсак Дзягільна — Янава — Косцевічы — Старая Рудзіца — Баравое — Грыцкаўшчына і далей па рэчцы Усе. Такім чынам горад Койданава і вёска Макаўчыцы (цяпер у складзе Койданава) у лістападзе 1920 года зрабіліся «нейтральнай зонай». У гэтай мясцовасці пачалі арганізоўвацца койданаўскія хлопцы, якія не жадалі служыць у чырвонай арміі, а таксама сыны сялян з найбліжэйшых вёсак.
Першы разгон рэўкаму
[правіць | правіць зыходнік]Галоўным ініцыятарамі і кіраўнікамі «хэўраў» у ваколіцы былі Павел Калечыц з Койданава, Баравік з вёскі Бегліч, а таксама Тодар Куль з Макаўчыц, Юзік Пятухоўскі і іншыя. Неўзабаве Койданаўскі рэўкам выдаў загад, у якім гаварылася, каб усе дэзерціры добраахвотна з’явіліся ў рэўкам для накіравання іх у вайсковыя часткі. Ніхто не з’явіўся. Тады было загадана некалькім чалавекам з тых жа дэзэрціраў ісці пілаваць у лес дровы. Яны таксама адмовіліся. Рэўкам іх арыштаваў. Тады тыя, што засталіся на волі, сабраліся (адзін з іх, Скуратовіч, залез на званіцу царквы і пачаў біць трывогу), усе раптам кінуліся да рэўкаму, разагналі яго і вызвалілі сваіх арыштованых. Так адбыўся першы разгон Койданаўскага рэўкаму.
Савецкі журналіст І. Шпілеўскі й Л. Бабровіч у часопісе «Наш край» за 1929 год пісалі:
У склад хэўры ўваходзілі амаль усе койданаўскія хлопцы-дэзэрціры, якія не жадаюць служыць у Чырвонай арміі, і таксама сыны заможных сялян з бліжэйшых вёсак.
Арыгінальны тэкст (руск.)В состав банды входили почти все койдановские парни-дезертиры, которые не желающие служить в Красной армии, и также сыны зажиточных крестьян с близлежащих сёл.
Змаганне з саветамі
[правіць | правіць зыходнік]На другі дзень была прыслана дапамога з Мінску , і «хэўра» была разагнаная. Зноў быў арганізаваны рэўкам. Кіраўніком рэўкама быў прызначаны Гарун, сакратаром — Сыгналоўскі. Новы рэўкам, жадаючы пазбегнуць памылак папярэдняга, стварыў у вёсцы атрад міліцыі, які ўзначаліў Цінявік. Праз некаторы час частка прыбыўшага атраду, каля 17 міліцыянэраў, была накіраваная ў вёску Рудзіца рэзаць дровы для устаноў горада мясцовай беднаты. Палякі, пры дапамозе сялян з гэтай вёскі і «дэзэрціраў» арыштавалі ўсіх членаў атрада і накіравалі ў Рубяжэвічы. Разам з імі папаўся старшыня Мінскага павятовага выканкаму Грузель і вайсковы камісар Ульдукес. Рэўкам у адказ арыштаваў некалькі палякаў у раёне вёскі Мікулічы. Быў зроблены абмен. У той жа час па загадзе Койданаўскага рэўкаму «за здраду» былі арыштаваныя ўсе мужчыны ад 16 да 60 гадоў у вёсцы Рудзіца і прывезены ў Койданава. «Дэзэрціры» пры дапамозе палякаў узброіліся і мелі сваі базы ў Дзягілёнскай і Касілаўскай школах, штаб у Дзягільне, а таксама на фальварку Янава (паблізу Дзягільна) у Шпакоўскага.
Другі разгон рэўкаму і абвяшчэнне рэспублікі
[правіць | правіць зыходнік]«Дэзэрціры» адправілі ліст у рэўкам з патрабаваннем вызваліць сялян вёсцы Рудзіца ў 3-дзённы тэрмін, а самім сысці з горада. Пасля заканчэння гэтага тэрміну «хэўра» прыйшла ў Койданава і разагнала рэўкам. Былі збіты Сыгналоўскі (сакратар), Ульдукес, Сурба (начальнік міліцыі), якога некалькі разоў збіраліся застрэліць, і іншыя. Павел Калечыц са сваімі памочнікамі абвясціў Койданава «Койданаўскай самастойнай рэспублікай» (затым у даследчыкаў яна зрабілася «Койданаўская незалежная рэспубліка», а потым зноў «Койданаўскай самастойнай рэспублікай»). Адначасова у рэспубліцы было абвешчана ваеннае становішча, ўсюды былі расстаўленыя вартоўцы. У гэты час паблізу Койданава на левым беразе ракі Уса стаялі чырвонаармейскія часткі са штабам у сяле Самахвалавічы. Пра гэта даведаліся чырвонаармейцы і выслалі са свайго штабу ў Самахвалавічах ў кірунку Койданава бранявік. Каля мястэчка, сустрэўшы моцны супраціў, ён быў абстраляны і вымушаны вярнуцца назад.
Адбіўшы першы наступ бальшавікоў, партызаны сталі арыштоўваць мясцовых камуністаў. Адначасова, з подпісам Калечыца выйшаў загад аб усеагульнай мабілізацыі. У адрозненне ад папярэдніх мабілізацый, у гэты раз не было дэзерціраў. Большасць жыхароў усталі на абарону родных вёсак.
«Рэспубліканцы» арыштавалі савецкі актыў і паставілі сваю ахову горада. Вялікі ўдзел у арыштах прымалі мясцовыя хлопцы: Павел Калечыц, Баравік, Тодар Куль, Юзік Пятухоўскі, Сікорскі, Міхась, Іван і Казімер Доўнары, Уладзімер Вашкевіч, Кастусь і Зэнка Лобачы, Іван Тарнагурскі, Павел Бабраўніцкі, Варатніцкі, Іван Грушэўскі, Юзік Сікорскі, Алесь Кавалеўскі, Андрэй Мялешка, Драздоўскі, Міхась Мазуркевіч, Тоўсцік, Іван Быкоўскі, Сачко, Павел Шот, Дудкоўскі і іншыя. На 4-ы дзень існавання «Койданаўской самастойнай рэспублікі» да горада падышлі чырвонаармейскія кавалерыйскія часткі 12-га стралковага палка 2-й брыгады і пачалі наступ.
Пасля страты Койданава
[правіць | правіць зыходнік]Койданаўская самастойная рэспубліка праіснавала чатыры дні. Партызаны, нягледзячы на жорсткі супраціў, не змаглі выстаяць пад націскам 12-га чырвонаармейскага стралковага палка. Партызаны адступілі да вёскі Дзягільна, разам з імі сышлі мабілізаваныя койданаўцы. Адсюль партызаны зноў паспрабавалі развіць наступ на Койданава, але безвынікова.
Пасьля разгрому Койданаўскай рэспублікі партызаны яшчэ доўгі час працягвалі змагацца з савецкай уладай, дзейнічаючы ў раёне вёсак Дзягільна, Янава, Косцевічы.
Яшчэ нейкі час «рэспубліканцы» рабілі невялікія напады і вялі агітацыю за «вольную Беларусь пад аховай палякаў». Але пасля заключэння Рыжскага мірнага дагавору 1921 году палякі адышлі на вызначаную мяжу і існаванне «нейтральнай» зоны скончылася. Частку «рэспубліканцаў» бальшавікі арыштавалі, нехта сышоў за мяжу ў Польшчу.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шпілеўскі Ів. Т., Бабровіч Л. А. Мястэчка Койданава. (Гістарычныя весткі з 1917 г.) // Наш край. Менск. № 3 (42). 1929. С. 40-43.
- Шосцік В. Койданаўская самастойная рэспубліка. // Літаратура і мастацтва. Мінск. 2 верасня 1994. С. 13.
- Сідарэвіч А. Неабходнае пасляслоўе. // Літаратура і мастацтва. Мінск. 2 верасня 1994. С. 13.