Котарская дыяцэзія
Котарская дыяцэзія | |
---|---|
Dioecesis Catharensis | |
Лацінскі | |
Галоўны горад | Котар |
Краіна | Чарнагорыя |
Дата заснавання | V-VI стагоддзі |
Кафедральны сабор | Сабор Святога Трыфана |
Парафій | 25 |
Іерарх | Ілія Яніч |
Плошча дыяцэзіі | 674 км² |
Насельніцтва дыяцэзіі | 111.000 чал. |
Колькасць каталікоў | 10.030 |
Доля каталікоў | 9 % |
Афіцыйны сайт | kotorskabiskupija.net |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Котарская дыяцэзія (лац.: Dioecesis Catharensis, харв.: Kotorska biskupija) — дыяцэзія Рымска-каталіцкай царквы ў Котарскім заліве (Чарнагорыя), якая вядзе сваю гісторыю з X стагоддзя.
Котарская дыяцэзія з'яўляецца суфраганнай у адносінах да харвацкай Спліцка-макарскія архідыяцэзіі (рэзідэнцыя архібіскупа знаходзіцца ў Спліце), у адрозненне ад астатняй тэрыторыі Чарнагорыі, якая знаходзіцца ў распараджэнні прымаса Сербіі архібіскупа барскага.
Тэрыторыя дыяцэзіі ахоплівае муніцыпальныя акругі Котара (кафедра біскупа), Тывата, Херцэг-Нові і Будвы. Гэта вобласць супадае з тэрыторыяй правінцыі «Албанія Венета» Венецыянскай рэспублікі, якая кіравала тут з 1420 па 1797 гады і дзе дзяржаўнай рэлігіяй было каталіцтва.
Паводле некаторых ацэнак, з 111 000 жыхароў гэтага рэгіёна каля 10 000 лічаць сябе каталікамі.
Кафедральны сабор дыяцэзіі, сабор Святога Трыфана, знаходзіцца ў Котары. Сукафедральны сабор Святога Яна Хрысціцеля знаходзіцца ў Будве.
На сённяшні дзень пасаду біскупа займае Ілія Яніч (харв.: Ilija Janjić).