Краіна ў стадыі развіцця
Да развіва́ных краін альбо краін у стадыі развіцця (англ.: developing countries), — больш дакладнае, але немэтазгоднае вызначэнне — менш развітыя краіны (англ.: less developed countries) — тэарэтычна адносяць тыя дзяржавы, у якіх больш нізкі ўзровень ВУП на душу насельніцтва ў параўнанні з іншымі краінамі.[1] Характарызуюцца слаба развітай індустрыяй і высокай ступенню эканамічнай залежнасці ад развітых краін. Некаторыя такія менш развітыя дзяржавы, агульнапрызнаныя развіванымя, напрыклад, Аргенціна, у той жа час атрымалі ў спадчыну адукаванае насельніцтва і многія іншыя рысы развітых краін. Акрамя таго, развіваныя краіны маюць прэферэнцыі пры экспарце ў развітыя краіны.
Строгага вызначэння развітасці не існуе, і на практыцы звычайна развіванымі краінамі называюць краіны, якія не з'яўляюцца членамі АЭСР. Такім чынам, у адпаведнасці з патрабаваннямі да членаў АЭСР, можна зрабіць выснову, што краіны, якія развіваюцца, як правіла, маюць нізкія стандарты дэмакратычных урадаў, свабоднай рынкавай эканомікі, індустрыялізацыі, сацыяльных праграм і гарантый правоў чалавека для сваіх грамадзян. У той жа час і ў склад АЭСР былі прынятыя такія краіны з невысокім сярэднім ВУП на душу насельніцтва (напрыклад, Мексіка і Турцыя), грамадзянскія войны і ваенныя сутыкненні у якіх ставяць пад пытанне ступень забеспячэння правоў і свабод чалавека і грамадзяніна (права на жыццё, якое ігнаруецца), дэмакратыі і адсутнасці карупцыі. Таму няма адзінага агульнапрынятага вызначэння гэтага паняцця, і ўзровень развіцця так званых развіваных краін можа шырока вар'іравацца. Некаторыя краіны ў стадыі развіцця не з'яўляюцца слабаразвітымі і маюць сярэднія стандарты ўзроўню жыцця, а развіваны Катар займае першае месца ў свеце па ВУП на душу насельніцтва. Такіх краін з высокім ВУП на душу насельніцтва і высокім жыццёвым узроўнем грамадзян даволі шмат сярод развіваных краін. Таму найбольш характэрная прыкмета краін у стадыі развіцця — структура захворвання і смяротнасці, не характэрная для развітых краін, прычым калі ў развіваных краінах з высокім ВУП на душу насельніцтва ад хвароб, якія практычна адсутнічаюць у развітых краінах, пакутуюць мігранты, то ў краінах СНД і многіх дзяржавах Усходняй Азіі і Афрыкі эпідэміі гэтых хвароб паражаюць карэннае насельніцтва. Але сярод краін з найбольш неспрыяльнай эпідэміялагічнай абстаноўкай не толькі Расія і іншыя краіны СНД, Гаіці, Афганістан, Пакістан, Індыя, Бангладэш, Тайланд, Інданезія, Філіпіны, Кітай, Бразілія, Эфіопія, Заір, ПАР, але і член АЭСР — Мексіка.
Краіны з больш развітай эканомікай, у параўнанні з іншымі, але якія яшчэ не ў поўнай меры прадэманстравалі прыкметы развітай краіны, аб'ядноўваюцца пад агульным тэрмінам «новыя індустрыяльныя краіны». У той жа час ёсць меркаванне, што паліткарэктны тэрмін «развіваная краіна» датычыцца не любой краіны, якая слаба развітая, таму што ў шэрагу краін практычна ніякага развіцця не адбываецца. Такія краіны, прызнаюцца развіванымі, але ў той жа час класіфікуюцца як найменш развітыя краіны, ці найбольш слабаразвітыя краіны, ці дзяржавы, якія не адбыліся.
Развіццё прадугледжвае сучасную інфраструктуру. Развітыя краіны, у параўнанні, як правіла, маюць эканамічныя сістэмы, заснаваныя на сталым эканамічным росце, які сам сабе падтрымлівае.
Найбуйнейшай краінай у стадыі развіцця называе сябе Кітай.
Паводле ацэнкі Morgan Stanley (2014), цяпер на краіны, якія развіваюцца, прыпадае прыкладна палова сусветнага ВУП. Для параўнання, раней, у 1997—1998 гг., доля ВУП для развіваных краін складала 37%.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх