Перайсці да зместу

Кругавое імавернае адхіленне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Геаметрычнае прадстаўленне КІА

Кругавое імавернае адхіленне (КІА) вызначаецца велічынёй радыусу круга, акрэсленага вакол цэлі, у які, як мяркуецца, павінна патрапіць 50 % боепрыпасаў (або іх баявых частак) пры стральбе, і з’яўляецца паказчыкам дакладнасці траплення бомбы, ракеты, снарада.

КІА ўжываецца для ацэнкі імавернасці паражэння цэлі. Кругавое рассейванне з’яўляецца прыватным выпадкам больш агульнага паняцця верагоднага або сярэдняга адхілення[1], якое шырока выкарыстоўваецца ў артылерыйскай практыцы і балістыцы з XIX стагоддзя. Як характарыстыка эфектыўнасці ракетнай зброі КІА ўведзена ў абарот у спецыяльнай тэхнічнай літаратуры ў канцы 1940-х - пачатку 1950-х гадоў.

Кругавое двухмернае нармальнае размеркаванне.

Па вызначэнні, калі КІА роўна L, то 50 % снарадаў падае на адлегласцях ад мэты, меншых альбо роўных L. Калі пры гэтым месцы падзення снарадаў падпарадкоўваюцца некарэляванаму двухмернаму нармальнаму размеркаванню з роўнымі стандартнымі адхіленнямі σx = σy = σ па абедзвюх восях, то прыкладна 43,7 % снарадаў падаюць на адлегласцях паміж L і 2L ад мэты, каля 6,1 % — на адлегласцях паміж 2L і 3L, і толькі 0,2 % снарадаў падае на адлегласцях ад мэты, большых за тры велічыні КІА. Стандартнае адхіленне па любой гарызантальнай восі σ звязана з КІА суадносінамі L = σ·2 ln 2 ≈ 1,1774 σ. Для кругавога нармальнага размеркавання адлегласць ад пункта падзення снарада да цэлі (промах, s) падпарадкоўваецца размеркаванню Рэлея  (руск.). Пры гэтым максімум шчыльнасці кругавога размеркавання імавернасцяў знаходзіцца ў кропцы цэлі, аднак сярэдні квадратовы промах роўны srms = σ·2 ≈ 1,2011L (унутр круга з такім радыусам трапляе 63,213 % снарадаў, а ў круг з падвоеным радыусам 2srms ≈ 2,4022L — 98,169 % снарадаў). У дачыненні да кругавога нармальнага размеркавання часта сустракаецца таксама велічыня R95 ≈ 2,4477 σ ≈ 2,0789 L — радыус круга з цэнтрам у цэлі, у які трапляе 95 % снарадаў.

На практыцы размеркаванне трапленняў адносна пункту прыцэльвання можа не падпарадкоўвацца кругавому нармальнаму закону. У прыватнасці, у дачыненні да высокадакладнай зброі  (руск.) адзначаецца групаванне кропак падзення бліжэй да ўмоўнага цэнтру рассейвання, і, такім чынам, мае месца адхіленне ад нармальнага размеркавання. Для артылерыйскіх боепрыпасаў пры стральбе па цэлях на гарызантальнай паверхні характэрныя павялічаныя значэнні верагоднага адхілення па далёкасці ў параўнанні з верагодным адхіленнем у бакавым кірунку, з утварэннем давернай вобласці ў форме эліпса (эліпс рассейвання  (руск.)), выцягнутага па далёкасці. У гэтым выпадку суадносіны, названыя вышэй, несапраўдныя, аднак канцэпцыя КІА ўсё яшчэ можа выкарыстоўвацца, застаючыся мерай дакладнасці стральбы (меншае значэнне КІА адпавядае лепшай дакладнасці стральбы).

З павелічэннем далёкасці дасягненне малога КІА становіцца ўсё больш цяжкай задачай.

Дакладнасць галоўным чынам залежыць ад ступені дасканаласці сістэм навядзення (для кіраваных боепрыпасаў — таксама і сістэм кіравання), а таксама ад аэрадынамічных паказчыкаў.

Сучасныя крылатыя ракеты і кіраваныя (карэктаваныя) авіябомбы маюць КІА, якое не перавышае 10 метраў. Самыя дакладныя балістычныя ракеты маюць КІА менш за 100 метраў, нават пры міжкантынентальных далёкасцях. У першай балістычнай ракеты «Фау-2» (V2), створанай ў 1942 годзе, якая мела практычную далёкасць палёту каля 250—270 кіламетраў (максімальна — 320 км), КІА складала ад 4,5 да 6 км.

Параўнанне балістычных ракет па КІА

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Вероятное отклонение // Вавилон — «Гражданская война в Северной Америке» / [под общ. ред. Н. В. Огаркова]. — М. : Военное издательство Министерства обороны СССР, 1979. — С. 102. — (Советская военная энциклопедия : [в 8 т.]; 1976—1980).