Перайсці да зместу

Крысціна Французская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крысціна Марыя Бурбон
фр.: Christine de France
італ.: Maria Cristina di Borbone-Francia
партрэт працы Джаваны Гарцоні, 1635
партрэт працы Джаваны Гарцоні, 1635
Герцагіня Савойская
26 ліпеня 1630 — 7 кастрычніка 1637
Папярэднік Каталіна Аўстрыйская
Пераемнік Франсуаза Арлеанская

Нараджэнне 10 лютага 1606(1606-02-10)[1][2][…]
Смерць 27 снежня 1663(1663-12-27)[1][2][…] (57 гадоў)
Месца пахавання
Род Бурбоны
Бацька Генрых IV
Маці Марыя Медычы
Муж Віктар Амадэй I[d][5]
Дзеці Луіза Крысціна[d], Франц Гіяцынт[d][6], Карл Эмануіл II[d], Маргарыта Віяланта[d], Генрыета Адэлаіда[d] і Кацярына Беатрычэ[d]
Веравызнанне каталіцтва
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Крысціна Марыя Бурбон (10 лютага 1606, Парыж — 27 снежня 1663, Турын) — французская прынцэса, пасля замужжа герцагіня Савойская. Другая дачка і трэцяе дзіця караля Францыі Генрыха IV і яго другой жонкі Марыі Медычы.

Паводле генеалагічных даследаванняў, праведзеных удзельнікамі тэлевізійнай праграмы «Радавод сям’і», сярод сучасных яе нашчадкаў амерыканская актрыса Брук Шылдс.[7]

Лютым 1619 года ў Парыжы Крысціна ажанілася з герцагам савойскім Віктарам-Амадэем I (1587—1637). У іх шлюбе нарадзіліся:

Пасля смерці мужа Крысціна ўзяла на сябе рэгенцтва пры сыне Францыску Гіяцынце, а пазней пры Карле Эмануіле II. Рэгенцтва аспрэчвалі яе дзеверы Томас і Марыс Савойскія, якіх падтрымлівала Іспанія, але герцагіня здолела захаваць гэта права пры дапамозе Францыі пасля некалькіх гадоў грамадзянскай вайны. У 1642 годзе сваякі памірыліся, а каб умацаваць прыязныя адносіны Марыс Савойскі ажаніўся з дачкой Крысціны, Луізай, якой было тады 13 гадоў.

У Турыне для Крысціны Марыі былі пабудаваны палацы ў французскім гусце — замак Валянціна і палацца Рэале.

Памерла ў Турыне 27 снежня 1663 года ва ўзросце 57 гадоў.

Зноскі