Перайсці да зместу

Крыс Кайл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крыс Кайл
англ.: Chris Kyle
Дата нараджэння 8 красавіка 1974(1974-04-08)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 лютага 2013(2013-02-02)[2] (38 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька Wayne Kyle[d]
Маці Deby Kyle[d]
Жонка Taya Kyle[d]
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць ЗША
Род войскаў Ваенна-марскія сілы ЗША
Званне Chief Petty Officer[d][3]
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Silver Star Bronze Star Medal Пурпурнае сэрца
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Крыстафэр Скот «Крыс» Кайл (англ.: Christopher Scott «Chris» Kyle; 8 красавіка 1974, Адэса2 лютага 2013, Глен-Роўз) — вайсковец падраздзялення SEAL («Марскія коцікі»). Лічыўся найбольш выніковым снайперам у гісторыі Узброеных сіл ЗША. Падчас службы ў Іраку забіў 255 праціўнікаў, з якіх 160 былі афіцыйна пацверджаны Міністэрствам абароны ЗША.

Нарадзіўся 8 красавіка 1974 года ў горадзе Адэса[5], штат Тэхас, у сям’і школьнай настаўніцы і святара. Ва ўзросце васьмі гадоў атрымаў ад бацькі ў падарунак вінтоўку Springfield. У далейшым захапляўся паляваннем[6].

У 19992000 гадах праходзіў службу ў ВМС ЗША. Навучаўся на курсах снайпераў спецпадраздзяленняў флоту (SEAL) пад кіраўніцтвам вядомага снайпера Брэндана Уэба. Чатыры разы накіроўваўся ў баявыя камандзіроўкі ў Ірак. Быў двойчы паранены. Прымаў удзел у другой бітве за Фалуджу. У Эр-Рамадзі яго назвалі «Д’ябал Рамадзі» (Al-Shaitan Ramad). Паўстанцамі была прызначана ўзнагарода ў 20 тысяч долараў за яго галаву (пазней сума павялічана да 80 тысяч). Самым далёкім яго стрэлам лічыцца забойства баевіка, узброенага снайперскай вінтоўкай Драгунова, на адлегласці 1920 м (2100 ярдаў)[7].

У 2009 годзе выйшаў у адстаўку і з жонкай і двума дзецьмі пераехаў у Тэхас. Працаваў на пасадзе кіраўніка прадпрыемства Craft International, якое забяспечвала падрыхтоўку снайпераў і целаахоўнікаў. У 2012 годзе выпусціў аўтабіяграфічную кнігу «Амерыканскі снайпер».

2 лютага 2013 года, Кайл у кампаніі Чэда Літлфілда (Chad Littlefield) і Эдзі Рэя Рута (Eddie Ray Routh) прыбыў на стрэльбішчы ў акрузе Эрат у цэнтральнай частцы Тэхаса. Вядома, што 35-гадовы Літфілд быў сябрам Кайла, яны разам займаліся спортам і жылі па суседстве. З 25-гадовым Рутам жа ён пазнаёміліся, па ўсёй бачнасці, нядаўна і страляць разам з ім адправіўся ўпершыню. Як сцвярджалі следчыя, у нейкі момант Рут адкрыў па таварышам агонь з паўаўтаматычнага пісталета, а затым схаваўся. Праз пару гадзін трупы Кайла і Літлфілда з множнымі агнястрэльнымі раненнямі выявіў мясцовы егер, які і патэлефанаваў у службу 911.

Афіцыйна матывы забойцы не названы, але вядома, што Рут — ветэран Іракскай вайны, які пакутаваў посттраўматычным стрэсавым расстройствам. Ён служыў у марской пяхоце, быў выдатнікам стралковай падрыхтоўкі, меў некалькі ўзнагарод. Двойчы Рута камандзіравалі за мяжу — у Ірак з верасня 2007 па сакавік 2008 года і на Гаіці ў 2010-м. Пасля гэтага ён звольніўся ў рэзерв у званні капрала.

Грамадзянскае жыццё ў Рута не складалася. Пасля звальнення са службы ён так і не абзавёўся пастаяннай работай, падпрацоўваў цесляром, як мінімум адзін раз яго арыштоўвалі за кіраванне ў нецвярозым выглядзе.

" Маці падазраванага доўгі час працавала школьнай настаўніцай "

— распавёў шэрыф акругі Эрат Томі Браянт (Tommy Bryant). —

" Быць можа, менавіта яна звярнулася да спадара Кайлу, каб той паспрабаваў дапамагчы яе сыну. Мы схільны думаць, што яны апынуліся на стрэльбішчы, таму што гэта была частка выкарыстоўванай спадаром Кайлам тэрапіі. "

Гэтую версію пацвярджаў і сябр Кайла, дырэктар дабрачыннага фонду FITCO Cares Трэвіс Кокс (Travis Cox):

" Мне вядома, што Крыс і другі джэнтльмен, Чэд Літлфілд, узялі з сабой на стрэльбішча ветэрана, які пакутуе посттраўматычным засмучэннем, каб паспрабаваць яму дапамагчы. "

З месца злачынства забойца збег на пікапе і перш за ўсё адправіўся ў размешчаны непадалёк Мідлатыан. Там, у адным мястэчку з Кайлам і Літлфілдам, жылі сястра Рута і яе муж. Распавёўшы аб зробленым сваякам, якія тут жа патэлефанавалі ў паліцыю, Рут адправіўся далей і дабраўся да свайго дома ў Ланкастэры — паўднёвым прыгарадзе Даласа, дзе яго і затрымалі паліцыянты. Пісталет — меркаваная прылада забойства — знайшлі ў доме падазраванага[8].

24 лютага 2015 года Рут быў асуджаны да пажыццёвага зняволення без права на датэрміновае вызваленне і перагляд прысуду[9].

Кайл быў двойчы ўдастоены Сярэбранай зоркі і ўзнагароджаны пяццю Бронзавымі зоркамі.

Асноўная вінтоўка Кайла была McMillan TAC-338 калібра 338 Lapua Magnum. У сваёй аўтабіяграфічнай кнізе ён пісаў, што дадзеная вінтоўка мае параўнальную далёкасць з вінтоўкамі TAC-50, але значна пераўзыходзіць іх у мабільнасці.

Рэкордны стрэл Кайла Крыса, далёкасць якога складала 1921 метр, быў зроблены менавіта з гэтай вінтоўкі.

У лістападзе 2014 года адбылася прэм’ера фільма «Снайпер», створанага па матывах біяграфіі Крыса Кайла. Рэжысёрам фільма выступіў Клінт Іствуд, а галоўную ролю адыграў Брэдлі Купер. 16 студзеня 2015 года фільм выйшаў у шырокі кінапракат і быў намінаваны на 6 прэмій «Оскар», уключаючы «Лепшы фільм», «Лепшы адаптаваны сцэнар» і «Лепшая мужчынская роля», але атрымаў «Оскар» толькі ў намінацыі «Лепшы мантаж гуку».

Зноскі

  1. https://www.biography.com/military-figure/chris-kyle Праверана 16 чэрвеня 2019.
  2. а б Chris Kyle // GeneaStar
  3. https://nypost.com/2012/01/01/meet-the-big-shot/ Праверана 16 чэрвеня 2019.
  4. Find a Grave — 1996. Праверана 11 чэрвеня 2024.
  5. Chris Kyle, Navy Seal and author of ‘American Sniper,’ dies.
  6. Meet the big shot (6 лістапада 2012). Праверана 2015.
  7. Kyle, Chris, 1974-2013. American sniper : the autobiography of the most lethal sniper in U.S. military history. — 1st ed. — New York: W. Morrow, 2012. — 381 pages, [8] pages of plates с. — ISBN 9780062082350, 0062082353, 9780062376336, 0062376330, 9780062401724, 0062401726.
  8. "Шайтан с винтовкой". Лента. 4.02.2013. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  9. Jury finds Eddie Ray Routh guilty in 'American Sniper' case. CNN (24 лютага 2015). Праверана 25 лютага 2015.