Перайсці да зместу

Крыс Хой

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Велагоншчык
Крыс Хой
Асабістая інфармацыя
Імя пры нараджэнні англ.: Christopher Andrew Hoy
Мянушка The Real McHoy / His Royal Hoyness[2]
Грамадзянства
Дата нараджэння 23 сакавіка 1976(1976-03-23)[1] (48 гадоў)
Месца нараджэння
Рост 186 см
Вага 92 кг
Інфармацыя пра гоншчыка
Спецыялізацыя велагоншчык, аўтагоншчык, аўтабіёграф, трэкавы веласпорт[d], веласіпедны спорт, аўтаспорт[d],
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сэр Крыстафер Эндру «Крыс» Хой (англ.: Sir Christopher Andrew "Chris" Hoy; нар. 23 сакавіка 1976, Эдынбург, Шатландыя) — шатландскі прафесійны трэкавы велагоншчык, шасціразовы алімпійскі чэмпіён, 11-разовы чэмпіён свету, двухразовы чэмпіён Гульняў Садружнасці і аўтагоншчык, пераможца Еўрапейскай серыі Ле-Ман у класе LMP3 (2015). Член ордэна Брытанскай імперыі (2005), рыцар-бакалаўр (2009). Уладальнік найбольшай колькасці залатых алімпійскіх узнагарод (разам з Джэйсанам Кені, у кожнага — па шэсць медалёў найвышэйшай пробы) у гісторыі веласпорту і ў гісторыі Вялікабрытаніі.

У 2008 годзе на Алімпійскіх гульнях у Пекіне стаў другім у гісторыі брытанскім спартсменам пасля плыўца Генры Тэйлара, які выйграў тры залатыя медалі на адных Алімпійскіх гульнях.

Толькі на Алімпійскіх гульнях і чэмпіянатах свету Хой заваяваў 31 узнагароду, 17 з якіх — залатыя.

У 2003 і 2008 гадах прызнаваўся Бі-бі-сі найлепшым спартсменам Шатландыі, а ў 2008 годзе таксама і найлепшым спартсменам Вялікабрытаніі (Хой стаў усяго толькі другім у гісторыі велагоншчыкаў, удастоеным гэтай узнагароды, пасля Тома Сімпсана ў 1965 годзе).

З’яўляецца ганаровым доктарам Эдынбургскага ўніверсітэта (2005) і ўніверсітэта Сент-Эндрус (2009).

Зноскі

  1. Chris Hoy // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Olympedia — 2006.