Курылавіцкі сельсавет
Курылавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Мастоўскі раён |
Уключае | 40 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Курылавічы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 934 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Куры́лавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Курылавічы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мастоўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Ваўкавыскага раёна. 26 жніўня 1974 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мілявіцкага сельсавета (вёскі Вайнілавічы, Дарагляны, Ланцавічы, Мілявічы, Монькавічы, Родзішкі)[1], 28 мая 2001 года — частка скасаванага Малькавіцкага сельсавета, 26 лютага 2013 года — тэрыторыя скасаванага Галубоўскага сельсавета (населеныя пункты Воля-Крупіцы, Галубы, Маскалі, Руда Ліпічанская, Стукалы, Шасцілы, Шымкі, Ярчакі)[2], 28 жніўня 2013 года — тэрыторыя скасаванага Азёркаўскага сельсавета (аграгарадок Вялікія Азёркі, вёскі Букштава, Дварок, Дубраўка, Котчына, Лабзова, Лупачы, Малыя Азёркі, Сліжы Падграбельныя, Сліжы Пескавыя, Тумашы)[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (21 населены пункт) — 1572 чалавекі[4], з іх 91,0 % — беларусы, 4,1 % — рускія, 3,8 % — палякі[5]; паводле перапісу 2019 года (40 населеных пунктаў) — 1934 чалавекі[6].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 34 (1444).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 222 Об упразднении Голубовского и Глядовичского сельсоветов и об изменении границ Куриловичского и Лунненского сельсоветов Мостовского района Гродненской области
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 252 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Мостовского района Гродненской области Архівавана 17 чэрвеня 2021.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.