Куюні
Куюні | |
---|---|
ісп. Cuyuní | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 618 км |
Басейн | 80 000 км² |
Расход вады | 1 050 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Гвіянскае нагор'е |
Вусце | Эсекіба |
• Каардынаты | 6°23′09″ пн. ш. 58°41′20″ з. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Эсекіба → Атлантычны акіян |
|
|
Краіна | Венесуэла, Гаяна |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Куюні (ісп.: Cuyuní, англ.: Cuyuni) — рака на поўначы Паўднёвай Амерыкі, правы прыток Эсекіба. Цячэ па тэрыторыі дзяржаў Венесуэла і Гаяна. Даўжыня — каля 618 км. Плошча вадазбору — 80000 км².
Рака Куюні бярэ пачатак на Гвіянскім нагор’і на тэрыторыі Венесуэлы. На тэрыторыі Гаяны даўжыня русла — каля 270 км. Значная частка шляху да вусця праходзіць па алювіяльнай раўніне. Рака з-за практычнай адсутнасці іншых шляхоў зносін у гэтым рэгіёне выкарыстоўваецца мясцовым насельніцтвам для транспартавання людзей і грузаў па вадзе.
У раёне Куюні здабываюць золата і дыяменты. Першыя значныя радовішчы золата былі знойдзены яшчэ ў 1896 г. каля вусця.
На мяжы Гаяны і Венесуэлы на рацэ знаходзіцца востраў Анкока, які з’яўляецца спрэчнай тэрыторыяй паміж дзвюма дзяржавамі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- CUYUNI RIVER Архівавана 9 сакавіка 2015.
- Dmitri Allicock, Bartica. A Missed Opportunity of History
- Rusoro Gold Mining in Cuyuni Архівавана 22 лютага 2015.