Перайсці да зместу

Кэмрын Роджэрс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лёгкая атлетыка
Кэмрын Роджэрс
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя кіданне молата[d]
Нарадзілася 7 чэрвеня 1999(1999-06-07)[1][2] (25 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
IAAF 14607142
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кэмрын Роджэрс (англ.: Camryn Rogers; нар. 7 чэрвеня 1999 г., Рычманд, Брытанская Калумбія) — канадская лёгкаатлетка, якая спецыялізуецца ў кіданні молата. Чэмпіёнка свету 2023 года, прызёр чэмпіянату свету 2022 года, пераможца Гульняў Садружнасці 2022 года. Удзельніца летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа.

Роджэрс нарадзілася і вырасла ў Рычмандзе, Брытанская Калумбія. Пасля разводу бацькоў, калі ёй было тры гады, яна засталася з маці - Шэры Роджэрс, цырульнік.

У 2019 годзе прыняла ўдзел у Панамерыканскіх гульнях, якія адбыліся ў Перу. З вынікам 66,09 метраў яна стала шостай у кіданні молата.

На летніх Алімпійскіх гульнях у Токіа, у жніўні 2021 года, Роджэрс кваліфікавалася ў фінал і з вынікам 74,35 метра заняла выніковае пятае месца.

Канадка прадстаўляла сваю краіну на чэмпіянаце свету 2022 года ў Юджыне. З вынікам 75,52 метраў яна змагла заваяваць сярэбраны медаль. На Гульнях Садружнасці ў Бірмінгеме яна заваявала золата, кінуўшы снарад на 74,08 метра.

У 2023 годзе на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў Будапешце Кэмрын выйграла золата ў кіданні молата з вынікам 77,22 метра.

Зноскі