Перайсці да зместу

Кюрасаа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каралеўства Нідэрландаў Краіна Кюрасаа
нідэрл.: Land Curaçao
пап’ям.: Pais Kòrsou
англ.: Country of Curaçao
Герб Кюрасаа
Сцяг Кюрасаа Герб Кюрасаа
Гімн: «Himno di Kòrsou»
Афіцыйныя мовы Нідэрландская, пап'ямента, англійская
Сталіца Вілемстад
Форма кіравання Канстытуцыйная манархія
Кароль
Губернатар
Міністр-прэзідэнт
Вілем-Аляксандр
Люсіле Георгэ-Ваўт
Івар Асьес
Плошча
• Усяго

444 км²
Насельніцтва
• Ацэнка (2013)
Шчыльнасць

152.760 чал.
344 чал./км²
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2012)
  • На душу насельніцтва

$3,1 млрд
$22.619
ВУП (намінал)
  • Разам (2008)
  • На душу насельніцтва

$5,1 млрд
$36.800
Валюта Нідэрландскі антыльскі гульдэн (ANG)
Інтэрнэт-дамен .cw
Код ISO (Alpha-2) CW
Код ISO (Alpha-3) CUW
Тэлефонны код +599 9
Часавыя паясы -4
</references>

Кюрасаа (нідэрл.: Curaçao, пап’ям.: Kòrsou) — самы вялікі востраў і аднайменнае дзяржаўнае ўтварэнне, размешчанае на поўдні Карыбскага мора паблізу берагоў Венесуэлы. З’яўляецца суб’ектам федэрацыі ў складзе Каралеўства Нідэрландаў. Плошча сушы — 444 км ². Колькасць насельніцтва — 141,766 тысяч чалавек. Сталіца — горад Вілемстад.

Handelskade in Willemstad, Curaçao

Геаграфічнаае становішча

[правіць | правіць зыходнік]

Кюрасаа — востраў у Карыбскам моры ў групе Малых Антыльскіх астравоў, у падгрупе Падветраных астравоў у 80 км ад берагоў Венесуэлы. Самы вялікі востраў архіпелага.

На в. Кюрасаа субэкватарыяльны клімат, сярэднегадавая тэмпература +30ºС. Найменьшыя тэмпературы ў студзені +26…+28 ºС. Дажджлівы перыяд — з верасня да пачатку снежня: кароткія ліўні праходзяць у асноўным ноччу, а днём стаіць сонечнае надвор’е. Ападкаў выпадае каля 500…600 мм у год.

Насельніцтва вострава складае 142.180 чалавек (2010). Шчыльнасць насельніцтва 319 чалавек/км².

Пап’ямента 81,2 % (сумесь з іспанскай, нідэрландскай, партугальскай і англійскай моў), нідэрландская 8 % (афіцыйная), іспанская 4 %, англійская 2,9 %, іншыя 3,9 % (па перапісу 2001 года).

80,1 % насельніцтва належаць да Рымска-каталіцкай царквы. Пратэстанты — 5,5 %, пяцідзясятнікі — 3,5 %, адвентысты — 2,2 %, сведкі Іеговы — 1,7 %, іудаісты — 0,8 %, іншыя рэлігіі — 1,3 %, атэісты — 4,6 % (па перапісу 2001 года).