Перайсці да зместу

Кіста

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кіста
MedlinePlus 003240
MeSH D003560
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кіста (ад грэч. κύστις — бурбалка) — паталагічная поласць ў тканках або органах, якая мае сценку і змесціва.

Патанатомія і патагенез

[правіць | правіць зыходнік]

Памер кісты, змесціва і будова сценкі бываюць рознымі ў залежнасці ад механізму і даўніны ўтварэння, лакалізацыі і г. д. Адрозніваюць сапраўдныя кісты і ілжывыя: сапраўдныя выстланы эпітэліем, ілжывыя спецыяльнай высцілкі не маюць. Кісты бываюць набытымі і прыроджанымі, г.зн. узнікаюць пры заганным фарміраванні тканак і органаў. Па механізме ўтварэння адрозніваюць кісты рэтэнцыйныя, паразітарныя, траўматычныя, дызантагенетыченыя, пухлінавыя.