Перайсці да зместу

Ларэнца Коста

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ларэнца Коста
італ.: Lorenzo Costa
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні італ.: Lorenzo Costa il Vecchio
Дата нараджэння каля 1460[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 сакавіка 1535[3][4][…]
Месца смерці
Род дзейнасці мастак
Мастацкі кірунак Італьянскі Рэнесанс і School of Ferrara[d]
Уплыў Беноца Гоцалі
Уплыў на Gaspar Hovich[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ларэнца Коста (іт. Lorenzo Costa; 1460, Ферара — 5 сакавіка 1535, Мантуя), інакш Ларэнца Коста Старэйшы (il Vecchio) — італьянскі жывапісец, буйны прадстаўнік ферарскай школы жывапісу.

Верагодна, быў вучнем Казіма Туры ў Ферары. Перасяліўшыся ў 1483 г. у Балонню, працаваў там разам з Франчэска Франча, аказаў уплыў на стыль і тэхніку апошняга. У 1506 г. па запрашэнні Ізабелы д’Эстэ пераехаў у Мантую, стаў яе прыдворным жывапісцам. Для Кабінета Ізабелы ў яе Castello di San Giorgio напісаў дзве карціны — «Ізабела д’Эстэ ў царстве Гармоніі» (Isabella d’Este nel regno di Armonia, 1506, Луўр) і «Царства Комуса» (Regno di Como, 1511, Луўр), прытрымліваючыся стылявой манеры А.Мантэньі, які раней напісаў для таго ж кабінета два творы.

Яго ўнук Ларэнца (Ларэнца Коста Малодшы; 1537, Мантуя — 1583, там жа) — італьянскі мастак.

Зноскі