Перайсці да зместу

Лаўтара Марцінес

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Лаўтара Марцінес
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Лаўтара Хаўер Марцінес
Нарадзіўся 22 жніўня 1997(1997-08-22)[1][2] (27 гадоў)
Грамадзянства  Аргенціна
Рост 177 см[3]
Вага 72 кг[4]
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Італія Інтэрнацыянале
Нумар 45
Маладзёжныя клубы
2013—2014 Аргенціна Лайнерс
2014—2015 Аргенціна Расінг Авельянеда
Клубная кар’ера[* 1]
2015—2018 Аргенціна Расінг Авельянеда 48 (22)
2018— Італія Інтэрнацыянале 150 (65)
Нацыянальная зборная[* 2]
2016—2017 Аргенціна Аргенціна (да 20) 11 (7)
2018— Аргенціна Аргенціна 46 (21)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Золата Катар 2022
Кубкі Амерыкі
Бронза Бразілія 2019
Золата Бразілія 2021
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 20 снежня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 20 снежня 2022
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лаўта́ра Марці́нес (ісп.: Lautaro Martínez; нар. 22 жніўня 1997) — аргенцінскі футбаліст, нападнік італьянскага клуба «Інтэрнацыянале» з Мілана і нацыянальнай зборнай Аргенціны. Чэмпіён свету 2022 года, уладальнік Кубка Амерыкі 2021 года. Першапачаткова намагаўся гуляць цэнтральнага абаронцу ў юнацтве, але пазней перакваліфікаваўся ў нападніка.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Марцінес з малых гадоў пайшоў па слядах бацькі, які таксама быў прафесійным футбалістам. Займацца футболам пачаў у клуба роднага горада «Лайнерс». Яшчэ ў юнацтве таленавітага хлопца запрыкмецілі ў «Расінгу». У выніку ў студзені 2014 года ігрок далучыўся да клуба, але першы час сумаваў па Баіі-Бланцы, і нават хацеў вярнуцца дадому. Толькі дзякуючы таварышу па камандзе застаўся ў клубе і здабыў месца ў асноўным складзе рэзервовай каманды. У 2015 годзе футбалістам цікавіўся мадрыдскі «Рэал», але Марцінес вырашыў застацца ў Аргенціне. Яго бацька Марыа пазней заявіў, што ігрок вырашыў застацца ў «Расінгу», бо не быў падрыхтаваны да сыходу з клуба[5]. Яго дэбют у аргенцінскай лізе адбыўся 1 лістапада 2015 года, калі ён выйшаў на гульнявую пляцоўку на замену Дыега Міліта ў пераможным матчы 3:0 супраць клуба «Крусера-дэль-Нортэ»[6]. 17 красавіка 2016 года нападнік быў выдалены з поля ў матчы супраць «Архенцінас Хуніярс» (2:2)[7]. А першы свой гол забіў у матчы супраць «Уракана» ў лістападзе 2016 года[7]. Сапраўдны шанц футбаліст атрымаў па атрыманні пашкоджання асноўнага форварда клуба Лісандра Лопеса. Марцінес удала скарыстаўся мажлівасцю і, атрымаўшы больш гульнявога часу, забіў у 23 матчах лігі 9 галоў[7][8]. Цікавасць да іграка адразу з’явілася ў мадрыдскага «Атлетыка», але ігрок зноў застаўся ў «Расінгу». 27 лютага 2018 года нападнік тройчы трапна адправіў мяч у браму бразільскага «Крузейру» ў матчы розыгрышу Кубка Лібертадорэс (4:2). У хуткім часе стала вядома, што Марцінес далучыцца да складу італьянскага «Інтэрнацыянале».

«Інтэрнацыянале»

[правіць | правіць зыходнік]

Марцінес афіцыйна далучыўся да складу «нерадзуры» 4 ліпеня 2018 года і каштаваў міланцам 22,7 млн еўра. Паводле кантракта тэрмін дагавора павінен быў трываць пяць гадоў[9]. Нападнік пачаў забіваць за свой новы клуб яшчэ ў перадсезонных таварыскіх матчах. Дэбют у Серыі А адбыўся 19 жніўня, калі ігрок з’явіўся ў матчы супраць «Сасуола», дзе «Інтэр» трываў паражэнне з мінімальным лікам 1:0[10]. 29 верасня на «Сан-Сіра» футбаліст адправіў мяч у браму «Кальяры», а гаспадары перамаглі з лікам 2:0. Толькі ў другой палове сезона 2018/19 аргенцінец пачаў з’яўляцца ў кожным матчы, бо ягоны зямляк Маўра Ікардзі прапусціў шэраг матчаў з асабістых прычын[11]. У сваім першым міланскім дэрбі Марцінес спачатку асіставаў Маціясу Весіна, а потым у другой палове сам адзначыўся голам з пенальці, дзякуючы часу «Інтэрнацыянале» перамог «Мілан» з лікам 3:2[12]. У выніку «нерадзуры» здабылі трэцяе месца ў розыгрышы Серыі А, упершыню такое высокае з сезона 2011/12.

2 кастрычніка 2019 года Марцінес забіў свой першы гол у Лізе чэмпіёнаў у матчы супраць «Барселоны», аднак гэта не выратавала італьянцаў ад паражэння (2:1). 17 жніўня 2020 года аргенцінец двойчы забіў у браму данецкага «Шахцёра» (5:0), здабыўшы для клуба квіток у фінал Лігі Еўропы 2019/2020. 8 сакавіка 2022 года Марцінес забіў год у матчы супраць «Ліверпула» на «Энфілдзе», чым здабыў для клуба перамогу з лікам 0:1.

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Марцінес з 2017 года пачаў прыцягвацца да зборных Аргенціны розных узростаў. 12 сакавіка 2018 года Марцінес атрымаў свой першы выклік у нацыянальную зборную Аргенціны на таварыскія матчы супраць зборных Італіі і Іспаніі[13]. 27 сакавіка ён дэбютаваў у матчы супраць іспанцаў, замяніўшы на пляцоўцы Гансала Ігуаіна[14]. У маі 2018 года ён быў далучыны да заўякі зборнай Аргенціны на чэмпіянат свету 2018, але пазней быў выкраслены са спісу[15][16]. У таварыскім матчы ў канцы 2018 года супраць зборнай Ірака забіў свой першы гол за зборную[17]. Наступным годам дэбютаваў у розыгрышы Кубка Амерыкі 2019, дзе поруч з таварышамі здабыў бронзавыя медалі. 10 верасня 2019 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Мексікі адзначыўся хет-трыкам (4:0).

«Інтэрнацыянале»:

Зборная Аргенціны:

Зноскі

  1. Lautaro Martínez // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Lautaro Martínez // FBref.com
  3. Almanacco illustrato del calcioPanini, 2022. — P. 229. — ISSN 1129-3381
  4. Almanacco illustrato del calcioPanini, 2018. — P. 229. — ISSN 1129-3381
  5. Siffredi, Charly (21 November 2017). «Lautaro Martinez’s father reveals rejection of Real Madrid in 2015». Marca.
  6. Edwards, Danie (17 February 2017). «Coveted by Arsenal & Real Madrid: Meet Racing Club’s whizzkid Lautaro Martinez». Goal.
  7. а б в Estevez, Martin (10 May 2017). «Lautaro Martínez, tradición familiar». El Grafico.
  8. «Report: Atletico Madrid Inks Rising Argentine Star Lautaro Martinez to Long-Term Deal». Sports Illustrated.
  9. Strachan, Iain (4 July 2018). «Lautaro Martinez completes Inter move». Goal.
  10. Marcovitch, Joe (19 August 2018). «Sassuolo 1-0 Inter: Report, Ratings & Reaction as the Nerazzurri Slip to Defeat in Serie A Opener». 90min.
  11. Tomás Pavel; Ibarra Meda (15 February 2019). «Lautaro Martinez, Mauro Icardi’s worthy successor at Inter» Архівавана 1 жніўня 2020.. Ronaldo.com.
  12. «Milano is still Nerazzurro: Milan 2-3 Inter!». Inter Milan.
  13. «Lista de convocados». AFA.
  14. «WATCH: Isco Hat Trick Leads Spain’s 6-1 Rout Over Messi-Less Argentina». Sports Illustrated
  15. «Revealed: Every World Cup 2018 squad». Goal.
  16. «Icardi cut from Argentina’s 23-man World Cup squad». Goal.
  17. Creek, Stephen (12 October 2018). «Inter’s Lautaro Martinez thrilled with debut Argentina goal». Goal.