Перайсці да зместу

Ла Скала

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Teatro alla Scala in Milan, ноччу.
Iнтэр’ер тэатра

«Ла Ска́ла» (італ.: La Scala, поўная назва Teatro alla Scala)] — оперны тэатр у Мілане (Італія), адзін з найбольш прэстыжных оперных тэатраў свету.

У жніўня 1778 года па загаду імператрыцы Аўстрыі Марыі Тэрэзіі быў пабудаваны новы будынак, замест таго, які быў спалены раней. Тэатр атрымаў такое імя, бо быў пабудаваны на месцы касцёла XIV стагоддзя, Santa Maria alla Scala. Падчас бомбавых налётаў ў 1945 годзе падчас II Сусветнай вайны тэатр быў разбураны, але ўжо ў 1946 годзе адбудаваны і змог умяшчаць 3.600 гледачоў.

Амаль кожны вялікі італьянскі кампазітар фарміраваўся і прэзентаваў свае творы ў La Scala. У доме оперы былі прэзентаваны творы Расіні «La Gazza Ladra», Даніцэці «Lucrezia Borgia», Беліні «Norma», Вердзі «Otello» і «Falstaff», Пучыні «Madama Butterfly» і «Turandot», а таксама Джардана «Andrea Chenier».

Артура Тасканіні быў дырыжорам у La Scala (перыядычна з 1898 г.) і быў яе галоўным дырэктарам (кіраваў разам з генеральным дырэктарам Джуліа Гаці Газацца), а пасля перапынку ў 1929 г., выкліканага дыктатурай Мусаліні, ён вярнуўся ў адбудаваны тэатр у маі 1946 г. Іншымі дырэктарамі, хто будаваў сваю кар’еру ў гэтым оперным доме былі Туліа Серафім, Віктар Дэ Сабата, Джуліа Гантэлі, Карла Марыя Джыўліні і Рыкарда Муці. Адным з музычных дырэктароў тэатру быў П'етра Масканьі. Спіс артыстаў тэатру La Scala з’яўляецца адзіным з найбольш уражваючым і доўгім (сярод іх Лучана Павароці, Мікалай Геда, Леанціна Прайс і іншыя).

  • «Ла Ска́ла» // Театральная энциклопедия. В 5 томах. / Под редакцией С. С. Мокульского (том 1), П. А. Маркова (тома 2—5). — М., Советская энциклопедия, 1961—1967. — Т. 3: Кетчер — Нежданова. — М., 1964. — Стб. 397—400. — 1086 стб. с илл., 7 л. илл. — 41 300 экз. (руск.)
  • Паппе В. М. «Ла Ска́ла» // Балет: энциклопедия / Гл. ред. Ю. Н. Григорович. — М.: Советская энциклопедия, 1981. — С. 295—296. — 623 с. — 100 000 экз. (руск.)
  • Jacob, Naomi E., and Robertson, James C., Opera in Italy (1948; repr. 1970)