Перайсці да зместу

Леспедэза

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леспедэза

Леспедэза двухколерная (Lespedeza bicolor)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lespedeza Michx. (1803)

Сінонімы
Тыпавы від
Lespedeza sessiliflora Michx., 1803, nom. superfl.Lespedeza virginica (L.) Britton

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  25892
NCBI  53892
GRIN  g:6750
IPNI  30010095-2

Леспедэза (Lespedeza) — род раслін сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Род названы Андрэ Мішо  (руск.) ў гонар іспанскага губернатара Вісентэ Мануэля дэ Сеспедэс-і-Веласка[en], які дапамагаў яму і яго сыну пры батанічных даследаваннях ва Фларыдзе[3].

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Суквецці Lespedeza capitata

Травянистные расліны, паўкусты або лістападныя кусты, часта з паўзучымі або ніцымі парасткамі. Паверхня сцябла часам бывае пакрыта мяккімі пухнатымі валасінкамі. Лісце непарнаперыстае, з супратыўнымі лісточкамі.

Суквецці гронкападобныя, ніцыя. Па меншай меры 2 кветкі размяшчаюцца на трывалай сцяблінцы. На яго канцы таксама знаходзяцца два вельмі маленькіх лісточка. Гермафрадытныя зігаморфныя кветкі змяшчаюць пяцічленныя, з двайным калякветнікам. Пяць чашалісцікаў зрастаюцца, фармуючы званочкавую чашачку. Вяночак з’яўляецца тыповым для матыльковай кветкі. Ветразь ад даўгаватай да зваротнаяйкападобнай формы. Лодачка сагнутая наперад, заканчваецца тупа. Звужаныя да аснавання крылы даўгаватыя, вушкападобныя, зрастаюцца з лодачкай. 9 або 10 тычынак зрастаюцца.

Плод — аднанасенны боб, які не ўскрываецца.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Віды роду распаўсюджаныя ва Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі, ад Гімалаяў, Японіі і Кітая да Аўстраліі, а таксама ў Паўночнай Амерыцы, дзе растуць у трапічных і ўмераных рэгіёнах.

Гаспадарчае значэнне і прымяненне

[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя віды вырошчваюцца як дэкаратыўныя садовыя расліны і/або як кармавыя культуры, асабліва на поўдні ЗША. Акрамя таго, іх выкарыстоўваюць для ўзбагачэння глебы і папярэджання яе эрозіі, паколькі іх карані, як і ва ўсіх бабовых, ўступаюць у сімбіёз з бактэрыямі, фіксуюць атмасферны азот і пераводзяць яго ў даступную для засваення раслінамі форму, такім чынам, павялічваючы ўрадлівасць глебы. У некаторых месцах прадстаўнікі леспедэзы з’яўляюцца інвазіўнымі відамі.

Асаблівасці хімічнага складу

[правіць | правіць зыходнік]

Леспедэза двухколерная (Lespedeza bicolor) змяшчае ў сваіх каранях і лісці буфатэнін, I-метоксі-N,N-дыметылтрыптамін (леспедамін), таксама як і роднасныя Nω,Nω-дыметылтрыламіны і іх аксіды[4].

Два віды — Lespedeza cyrtobotrya і Lespedeza tomentosa — занесеныя ў Чырвоную кнігу Расійскай Федэрацыі[5].

Па інфармацыі базы дадзеных The Plant List, род уключае 58 відаў[6]:

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Васильев 1948, с. 376—383.
  4. Morimoto & Oshio (1965), Morimoto & Matsumoto (1966)
  5. Красная книга Российской Федерации (растения и грибы) / Сост. Р. В. Камелин и др. — М.: Т-во науч. изданий КМК, 2008. — С. 286—287. — 855 с. — 1 000 экз. — ISBN 958-5-87317-476-8.
  6. Lespedeza (англ.). The Plant List. Version 1.1. (11 лістапада 2013). Праверана 21 снежня 2016.
  • Леспедеца: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) (Праверана 7 жніўня 2012)