Летнія Алімпійскія гульні 2020
XXXII летнія Алімпійскія Гульні | |
---|---|
Горад-арганізатар | Токіа |
Краіны-ўдзельніцы | 205 (ацэнкава) |
Колькасць атлетаў | 12 500 (ацэнкава) |
Разыгрываецца медалёў | 297 |
Цырымонія адкрыцця | 23 ліпеня 2021 |
Адкрываў | Нарухіта |
Цырымонія закрыцця | 8 жніўня 2021 |
Алімпійскі агонь | Наомі Осака |
Алімпійская клятва | Ryota Yamagata[d], Kasumi Ishikawa[d], Kosei Inoue[d] і Reika Utsugi[d] |
Стадыён | Нацыянальны Алімпійскі стадыён Токіа |
Сайт | olympics.com/en/o… (англ.) |
← 2016 2024 → | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гульні XXXII Алімпіяды мелі адбыцца ў Токіа ў 2020 годзе. 24 сакавіка 2020 года Алімпійскія гульні былі перанесены на 2021 год з-за ўспышкі каранавіруса[1]. Гульні ўрачыста адкрыліся 23 ліпеня 2021 года і доўжыліся цягам двух тыдняў.
Выбары горада
[правіць | правіць зыходнік]У галасаванні, якое адбывалася 7 верасня 2013 года ў Буэнас-Айрэсе, удзельнічалі Мадрыд (Іспанія), Стамбул (Турцыя) і Токіа (Японія). У вырашальным раундзе першынстваваў Токіа, супернікам якога быў Стамбул.
Віды спорту
[правіць | правіць зыходнік]У праграму Алімпійскіх Гульняў-2020 года ўключылі пяць новых відаў спорту. Спаборніцтвы па сёрфінгу, скалалажанні і скейтбордынгу ўключаны ў праграму Алімпійскіх гульняў у якасці дадатковых відаў спорту разам з бейсболам/софтболам і каратэ. Такое рашэнне было прынята ў рамках 129 сесіі камітэта ў Рыа-дэ-Жанейра ў 2016 годзе.
Удзельнікі
[правіць | правіць зыходнік]11656 атлетаў прадстаўлялі 206 Нацыянальных алімпійскіх камітэтаў.
Каляндар
[правіць | правіць зыходнік]● | Цырымонія адкрыцця | ● | Кваліфікацыя спаборніцтваў | Фіналы спаборніцтваў | ПВ | Паказальныя выступленні | ● | Цырымонія закрыцця |
Ліпень/Жнівень | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | Камплекты медалёў | |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Цырымоніі | ● | ● | |||||||||||||||||||
Акадэмічнае веславанне | ● | ● | ● | ● | 2 | 4 | 4 | 4 | 14 | ||||||||||||
Бадмінтон | ● | ● | ● | ● | ● | ● | 1 | 1 | 1 | 2 | 5 | ||||||||||
Баскетбол | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | 1 | 1 | 2 | |||||
Баскетбол 3х3 | ● | ● | ● | ● | 2 | 2 | |||||||||||||||
Бейсбол | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | 1 | 1 | ||||||||||
Бокс | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | 2 | 1 | 1 | 1 | 4 | 4 | 13 | |||||
Барацьба | ● | 3 | 3 | 3 | 3 | 3 | 3 | 18 | |||||||||||||
Веласпорт | 1 | 1 | 1 | 1 | 2 | ● | 2 | ● | 2 | 1 | 2 | 1 | 2 | 2 | 1 | 3 | 22 | ||||
Воднае пола | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | 1 | 1 | 2 | ||||
Валейбол | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | 1 | 1 | 2 | ||||
Пляжны валейбол | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | 1 | 1 | 2 | |||||
Гандбол | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | 1 | 1 | 2 | ||||
Гольф | ● | ● | ● | 1 | ● | ● | ● | 1 | 2 | ||||||||||||
Веславанне на байдарках і каноэ | ● | 1 | 1 | ● | 1 | 1 | ● | 4 | ● | 4 | ● | 4 | 16 | ||||||||
Дзюдо | 2 | 2 | 2 | 2 | 2 | 2 | 2 | 1 | 15 | ||||||||||||
Каратэ | 3 | 3 | 2 | 8 | |||||||||||||||||
Конны спорт | ● | ● | 1 | 1 | ● | ● | ● | 2 | ● | 1 | ● | 1 | 6 | ||||||||
Лёгкая атлетыка | 1 | 3 | 4 | 5 | 6 | 5 | 8 | 8 | 7 | 1 | 48 | ||||||||||
Настольны тэніс | ● | ● | 1 | ● | ● | 1 | 1 | ● | ● | ● | ● | 1 | 1 | 5 | |||||||
Парусны спорт | ● | ● | ● | ● | ● | ● | 2 | 2 | 2 | 2 | 2 | 10 | |||||||||
Плаванне | ● | 4 | 4 | 4 | 5 | 5 | 4 | 4 | 5 | 1 | 1 | 37 | |||||||||
Скачкі ў ваду | 1 | 1 | 1 | 1 | ● | ● | 1 | ● | 1 | ● | 1 | ● | 1 | 8 | |||||||
Скачкі на батуце | 1 | 1 | 2 | ||||||||||||||||||
Рэгбі-7 | ● | ● | 1 | ● | ● | 1 | 2 | ||||||||||||||
Сёрфінг | ● | ● | ● | 2 | 2 | ||||||||||||||||
Сінхроннае плаванне | ● | ● | 1 | ● | 1 | 2 | |||||||||||||||
Скейтбордынг | 1 | 1 | 1 | 1 | 4 | ||||||||||||||||
Сучаснае пяцібор’е | ● | 1 | 1 | 2 | |||||||||||||||||
Сафтбол | ● | ● | ● | ● | ● | 1 | 1 | ||||||||||||||
Спартыўная гімнастыка | ● | ● | 1 | 1 | 1 | 1 | 4 | 3 | 3 | ПВ | 14 | ||||||||||
Спартыўнае скалалажанне | ● | ● | 1 | 1 | 2 | ||||||||||||||||
Стральба | 2 | 2 | 2 | 2 | ● | 2 | 1 | 2 | ● | 2 | 15 | ||||||||||
Стральба з лука | ● | 1 | 1 | 1 | ● | ● | ● | 1 | 1 | 5 | |||||||||||
Тэніс | ● | ● | ● | ● | ● | ● | 1 | 1 | 3 | 5 | |||||||||||
Трыатлон | 1 | 1 | 1 | 3 | |||||||||||||||||
Тхэквандо | 2 | 2 | 2 | 2 | 8 | ||||||||||||||||
Цяжкая атлетыка | 1 | 2 | 1 | 2 | 1 | 2 | 1 | 2 | 1 | 1 | 14 | ||||||||||
Фехтаванне | 2 | 2 | 2 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 12 | |||||||||||
Футбол | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | 1 | 1 | 2 | |||||||
Хакей на траве | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | 1 | 1 | 2 | ||||||
Мастацкая гімнастыка | ● | 1 | 1 | 2 | |||||||||||||||||
Камплекты медалёў | 11 | 18 | 21 | 22 | 23 | 17 | 21 | 21 | 25 | 22 | 24 | 17 | 27 | 23 | 34 | 13 | 339 | ||||
Ліпень/Жнівень | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | 01 | 02 | 03 | 04 | 05 | 06 | 07 | 08 |
Першай алімпійскай чэмпіёнкай гульняў стала прадстаўніца стральбы з Кітая Ян Цянь. У дысцыпліне «пнеўматычная вінтоўка» (адлегласць 10 метраў) яна паказала вынік 251,8 бала, усталяваўшы новы рэкорд Алімпійскіх гульняў[2].
Інцыдэнты
[правіць | правіць зыходнік]1 жніўня беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская заявіла, што яе спрабавалі сілай вывезці з Токіа ў Беларусь. Яна адмовілася ад пасадкі на самалёт і паведаміла, што ў аэрапорт яе даставілі супраць волі.
Спартсменку выключылі з алімпійскай каманды пасля выступлення з крытыкай трэнерскага складу ва ўласным Instagram, паколькі яе паставілі бегчы эстафету 4×400 метраў, хоць на Алімпіядзе яна рыхтавалася выступіць у бегу на 100 і 200 метраў (перад тым беларусак Марыю Жодзік, Ганну Міхайлаву і Крысціну Мулярчык не дапусцілі да эстафеты з прычыны недастатковай колькасці допінг-проб). Неўзабаве пачаліся пагрозы ад адміністрацыі каманды і галоўнага трэнера зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы Юрыя Маісеевіча. У выніку беларуская дэлегацыя адхіліла Крысціну Ціманоўскую ад далейшага ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях «у сувязі з эмацыйна-псіхалагічным станам».
Крысціна Ціманоўская заявіла, што ў Беларусь не вернецца, бо баіцца пераследу. 2 жніўня яна прыйшла ў польскую амбасаду, дзе атрымала гуманітарную візу. 5 жніўня прыбыла ў Варшаву. 6 жніўня Міжнародны алімпійскі камітэт паведаміў, што «ў інтарэсах дабрабыту спартсменаў Беларусі» скасаваў акрэдытацыю трэнераў Артура Шумака і Юрыя Маісеевіча[3].
Цырымонія закрыцця
[правіць | правіць зыходнік]Цырымонія закрыцця адбылася на Алімпійскім стадыёне ў Токіа 8 жніўня 2021.
Зноскі
- ↑ euronews.com
- ↑ zviazda.by
- ↑ Радыё Свабода Архівавана 6 жніўня 2021.