Леў Сямёнавіч Цанкоўскі
Леў Сямёнавіч Цанкоўскі | |
---|---|
польск.: Leon Cienkowski | |
Дата нараджэння | 1 (13) кастрычніка 1822 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 верасня (7 кастрычніка) 1887 (64 гады) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | заолаг, батанік, мікрабіёлаг, біёлаг |
Навуковая сфера | батаніка, протазаалогія і бактэрыялогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Э. К. Брант |
Член у | |
Узнагароды |
медаль імя Бэра[d] (1879) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Леў Сямёнавіч Цанко́ўскі (1 кастрычніка (13 кастрычніка) 1822, Варшава — 25 верасня (7 кастрычніка) 1887, Лейпцыг) — польскі вучоны ў галіне батанікі, протазаалагіі і бактэрыялогіі. Доктар навук (1856). Член-карэспандэнт Пецярбургскай Акадэміі навук (1881). Ганаровы член Маскоўскага ўніверсітэта (1886).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Л. С. Цанкоўскі нарадзіўся ў Варшаве. У 1839 годзе скончыў Варшаўскую гімназію і ў якасці стыпендыята Царства Польскага паступіў у Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт, які скончыў у 1844 годзе са ступенню кандыдата навук і застаўся працаваць у ім. У 1846 годзе абараніў дысертацыю на званне магістра. У 1847 годзе адправіўся на 2 гады ў складзе экспедыцыі ў Цэнтральную Афрыку. У 1850—1854 гг. прафесар на кафедры прыродазнаўчых навук Дзямідаўскага ліцэя ў Яраслаўлі, са снежня 1854 г. на кафедры батанікі Пецярбургскага ўніверсітэта. У 1856 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «О низших водорослях и инфузориях». У 1859 годзе па стане здароўя знаходзіўся у навуковай паездцы ў Еўропе. У 1861 годзе афіцыйна выйшаў у адстаўку. З 1865 г. Л. С. Цанкоўскі — экстраардынарны прафесар батанікі ў Наварасійскім універсітэце (Адэса), з 1869 г. — прафесар ў Харкаўскім універсітэце. У 1880 годзе знаходзіўся ў навуковай экспедыцыі на Белым моры, дзе займаўся вывучэннем мікраарганізмаў. З 1881 года Л. С. Цанкоўскі — член-карэспандэнт Пецярбургскай Акадэміі навук. Знаходзіўся ў навуковай камандзіроўцы ў Парыжы, займаўся вывучэннем вакцын супраць сібірскай язвы, распрацаваў уласную вакцыну. У 1883 годзе зноў вярнуўся ў Харкаў і арганізаваў бактэрыялагічную лабараторыю па вырабу вакцын, пазней пераўтвораную ў Інстытут мікрабіялогіі імя І. І. Мечнікава.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Л. С. Цанкоўскі займаўся даследаваннямі бактэрый, грыбоў, водарасцяў, антагенезу ніжэйшых раслін і жывёл, вывучэннем генетычнага адзінства расліннага і жывёльнага свету. Апісаў 34[1] новыя віды водарасцяў і прасцейшых. У час працы ў Парыжы стварыў вакцыну супраць сібірскай язвы.
Адзін з арганізатараў Наварасійскага таварыства даследчыкаў прыроды, галоўны ініцыятар стварэння ў Севастопалі біялагічнай станцыі.
Асноўныя працы
[правіць | правіць зыходнік]- О самозарождении. — СПб., 1855.
- Микроорганизмы. Бактериальные образования. — Харьков, 1882.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 84. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на сайце РАН (руск.)
- Ценковский Лев Семёнович // Летопись Московского университета (руск.)
- Биографика Санкт-Петербургского государственного университета (руск.)
- Профессора Ценковского называли украинским Пастером (руск.) // Медыцынская газета «Здоров’я України»
- Ценковский, Лев Семенович // Большая биографическая энциклопедия (руск.)
- Нарадзіліся 13 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1822 годзе
- Нарадзіліся ў Варшаве
- Памерлі 7 кастрычніка
- Памерлі ў 1887 годзе
- Памерлі ў Лейпцыгу
- Выкладчыкі СПбДУ
- Выкладчыкі Харкаўскага ўніверсітэта
- Дактары навук
- Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Батанікі Расіі
- Выкладчыкі фізіка-матэматычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта
- Адэскі нацыянальны ўніверсітэт імя І. І. Мечнікава
- Члены-карэспандэнты Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук
- Аўтары батанічных таксонаў
- Біёлагі XIX стагоддзя